Top.Mail.Ru

Навiны

Больш за 200 няякасных навагодніх гірлянд спрабавалі ўвезці ў Беларусь
308

Больш за 200 няякасных навагодніх гірлянд спрабавалі ўвезці ў Беларусь

Напярэдадні зімовых свят Магілёўская абласная інспекцыя Дзяржстандарту падчас сумесных мерапрыемстваў з Магілёўскай мытняй спыніла спробу ўвезці на тэрыторыю краіны больш за 200 няякасных электрычных гірлянд. Пра гэта БелТА паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Прадпрыемствы Мінпрама за 9 месяцаў рэалізавалі больш за 2,7 тысячы мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі
371

Прадпрыемствы Мінпрама за 9 месяцаў рэалізавалі больш за 2,7 тысячы мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі

Арганізацыі сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі ў студзені — верасні 2025-га рэалізавалі больш за 2,7 тысячы мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці і надзейнасці выпускаемай прадукцыі, паведамілі ў ведамстве.

Літоўскія перавозчыкі назвалі «ўдарам ніжэй пояса» рашэнне Польшчы адкрыць пагранпераходы на граніцы з Беларуссю
260

Літоўскія перавозчыкі назвалі «ўдарам ніжэй пояса» рашэнне Польшчы адкрыць пагранпераходы на граніцы з Беларуссю

Прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў (LINAVA) Эрландас Мікенас заявіў, што нядаўняя аб’ява Польшчы аб рашэнні адкрыць два пагранпераходы на граніцы з Беларуссю — гэта «ўдар ніжэй за пояс» для літоўскага бізнесу. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Дзе правесці выхадныя? Яркія падзеі Беларусі ў адной афішы

Дзе правесці выхадныя? Яркія падзеі Беларусі ў адной афішы

Калі за акном позняя восень з яе прахалодным паветрам і яе залатой лістотай, так хочацца напоўніць дні адмысловай цеплынёй і яркімі ўражаннямі. Гэтыя выхадныя, 15 і 16 лістапада, — ідэальная нагода для такога восеньскага натхнення. Мы сабралі для вас самыя цікавыя падзеі ў гарадах Беларусі, каб кожны мог знайсці сабе прыгоду даспадобы.

Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы

Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы

Сябрамі гэтага клуба могуць стаць знакамітыя асобы Беларусі, якія сёння працуюць у розных сферах. І гэта не толькі артысты і рэжысёры, мастакі і дызайнеры, скульптары і тэлемайстры, мастацтвазнаўцы і маладыя даследчыкі. Яшчэ сярод выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — грамадскія і нават палітычныя дзеячы краіны. Што зразумела, бо кожны творца нясе адчуванне сваёй краіны.


Як нельга ездзіць у галалёд — расказалі ў ДАІ
286

Як нельга ездзіць у галалёд — расказалі ў ДАІ

Аб правілах бяспекі на дарогах падчас замаразкаў нагадалі вадзіцелям ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

МЗС Беларусі: Літва пакуль не адказала на прапанову аб перагаворах па сітуацыі на граніцы

МЗС Беларусі: Літва пакуль не адказала на прапанову аб перагаворах па сітуацыі на граніцы

Міністэрства замежных спраў Літвы да гэтага часу не дало свой адказ на зробленую два дні таму прапанову беларускага боку аб правядзенні перагавораў паміж двума знешнепалітычнымі ведамствамі для пошуку шляхоў вырашэння сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў, паведамляе БелТА.

Цяпер не толькі ў доларах. Лукашэнка адобрыў праект змяненняў у пагадненне аб бюджэце ШАС

Цяпер не толькі ў доларах. Лукашэнка адобрыў праект змяненняў у пагадненне аб бюджэце ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 398, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку фарміравання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ад 1 снежня 2017 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у 59-м пленарным пасяджэнні МПА СНД

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у 59-м пленарным пасяджэнні МПА СНД

Другі дзень візіту нашых парламентарыяў у Душанбэ, якія на чале з Наталляй КАЧАНАВАЙ удзельнічаюць у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, пачаўся з ускладання кветак кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый да помніка заснавальніку першай дзяржавы таджыкаў Ісмаілу Самані. Затым кіраўнікі дэлегацый сустрэліся з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

З палёў краіны ўбрана 10,8 мільёна тон збожжа

З палёў краіны ўбрана 10,8 мільёна тон збожжа

Паводле аператыўных звестак, на 14 лістапада з палёў краіны намалочана 10 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. І гэта на 778 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату летась, пракаментавалі ў Мінсельгасхарчы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю