Навiны
Лукашэнка параўнаў эканомію на вулічным асвятленні з гадавым павышэннем пенсіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў выказаўся наконт змянення рэжыму вулічнага асвятлення, паведамляе БелТА.
Актыўнае супрацоўніцтва па ўсіх кірунках
Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай
Катэхізіс людскасці
Гэтыя зімовыя дні багатыя на юбілеі народных пісьменнікаў. Тыдзень назад адзначылі 105-я ўгодкі Івана Шамякіна, у нядзелю — тыя ж лічбы памяці, але ўжо ў Івана Мележа. Тытаны псіхалогіі беларуса. І што ў ёй, той псіхалогіі, — якая ідэя, што тое няўлоўнае, незабыўнае, векапомнае, што трымае нас як нацыю, характарызуе нібы сям’ю. Працавітасць? А хіба ўкраінцы не працавітыя, альбо кітайцы? Лагоднасць? Ну дык мы тут з французамі падобныя, ды з іншымі. Людзям толькі дай магчымасць быць лагоднымі. Не, тут іншае. Мы — беларусы — вылучаемся сваёй людскасцю. Чалавечнасцю. Менавіта яе мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдніх пакаленняў, што ўніверсітэтаў не канчалі, кніжак па псіхалогіі не чыталі, але сваім дзецям і ўнукам наказвалі: «Трэба, каб было ўсё па-людску».
Узмацніць жорсткасць ліцэнзавання гандлю электроннымі цыгарэтамі плануюць у Беларусі. Лукашэнка падтрымаў
У Беларусі плануюць на заканадаўчым узроўні ўзмацніць жорсткасць ліцэнзавання гандлю электроннымі цыгарэтамі і адпаведнымі сумесямі. Праект закона разгледжаны на нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамляе БелТА.
Упершыню за некалькі гадоў у Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў — амаль на 6 %. Але расслабляцца рана
Горкаўцы паставілі тэатральную камедыю пра тое, як адказныя пенсіянеры ратуюць свет
Ад стваральнікаў беларускай «Матрыцы»...
Чачня адкрывае беларускую літаратуру
Усё часцей і часцей перакладчыкі з Чачэнскай Рэспублікі звяртаюцца да беларускай літаратуры. У свой час ужо ў новым стагоддзі шмат зрабіла для прадстаўлення беларускай паэзіі ў часопісе «Нана» («Маці») Лула Куні (1960 — 2019). Дзякуючы яе намаганням, на старонках выдання з’явіліся пераклады твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных майстроў прыгожага пісьменства.
Рэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч: «Мы фарміруем інжынера пад канкрэтны тэхналагічны ланцужок»
У Нацыянальнай акадэміі навук падвялі вынікі выканання праграм у рамках Саюзнай дзяржавы
У пятніцу, 6 лютага, у НАН Беларусі адбылася нарада з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў краіны — дзяржаўных заказчыкаў праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферах абароны, бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, абаронна-прамысловага, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
«Тавар павінен прадаваць сябе сам». Як вытворцам зрабіць яго вядомым, расказалі ў МАРГ
Як беларускім вытворцам зрабіць свой тавар вядомым, расказала журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, паведамляе БелТА.