Навiны
Туман і да -5 °С прагназуюць сіноптыкі 21 кастрычніка
Туман і замаразкі да мінус 5 градусаў прагназуюць сіноптыкі 21 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пракуратура Парыжа назвала дзве асноўныя версіі аграблення Луўра
Пракуратура Парыжа разглядае дзве ключавыя версіі гучнага аграблення Луўра, учыненага раніцай 19 кастрычніка. Як паведаміла пракурор Лора Беко, злачынства магло быць або заказным, або звязана з адмываннем сродкаў. Аб яе заявах паведамляе Smartpress.by.
У Індыі ўстанавілі «вогненны» сусветны рэкорд на свята Дзівалі
У індыйскім горадзе Аёдх’я напярэдадні свята Дзівалі («Фестывалю агнёў») устанавілі новы сусветны рэкорд, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Тысячы добраахвотнікаў адначасова запалілі 2,6 млн лампадак-дзія на беразе ракі Сар’ю, якую індусы лічаць Святой, паведамляе БелТА.
Саўмін вызначыў памеры падтрымкі і субсідый спартыўным арганізацыям
Прэзідыум Савета Міністраў вызначыў памеры падтрымкі і субсідый спартыўным арганізацыям, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Міністэрства фінансаў: што будзе закладзена ў праект бюджэту на 2026 год
Упершыню за больш чым 80 гадоў: унікальную выставу грашовых знакаў прадставяць у Музеі гісторыі ВАВ
Унікальная выстава «Цана вайны» адкрыецца 21 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.
Мінск увайшоў у топ папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя
Мінск увайшоў у топ гарадоў па попыце расійскіх турыстаў на арэнду жылля ў лістападаўскія святы. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Для суб’ектаў гаспадарання — стабільная прававая аснова
Дакладныя пастаянныя працэдуры рэгістрацыі і ліквідацыі — умовы, што вызначаюць бізнес-клімат у краіне
У дзень Рэспубліканскага суботніка ў Мінску зменіцца графік руху пасажырскага транспарту
У сталіцы ў дзень Рэспубліканскага суботніка, 25 кастрычніка, зменіцца графік руху гарадскога пасажырскага транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Дырэктар прыватнай арганізацыі ў Асіповічах адкажа за спробу скрыць $155 тыс. доўгу праз новую юрыдычную асобу
Пракурор Асіповіцкага раёна распачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прыватнай арганізацыі аб ухіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці ў буйным памеры, паведамляе БелТА.