Навiны
У Беларусі ў студзені—верасні пабудавалі 31,3 тыс. кватэр
У Беларусі ў студзені — верасні гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 31,3 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2942,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Варшаве спрабавалі падпаліць офіс партыі Туска
У Варшаве адбыўся напад на офіс партыі прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска «Грамадзянская платформа», будынак спрабавалі падпаліць, паведамляе БелТА.
Якія звесткі падаюцца ў міліцыю на працягу трох гадзін і што рабіць, калі шумяць суседзі?
Кожную сераду ўчастковыя інспектары міліцыі па ўсёй краіне праводзяць прыёмы грамадзян у грамадскіх пунктах аховы правапарадку. З якімі скаргамі і праблемамі да іх гэтым разам прыходзілі жыхары Кастрычніцкага раёна, даведаліся нашы карэспандэнты.
Ваенныя сувязісты адзначаюць прафесійнае свята
Складаная павуціна камунікацый, кіламетры правадоў і мноства спецыялізаванага абсталявання — вось з чаго складаецца жыццё ваеннага сувязіста. Напярэдадні Дня войскаў сувязі пабывалі ў гасцях у ваеннаслужачых 85-й брыгады сувязі, якія адзначаюць двайное свята — прафесійнае і гадавіну з дня фарміравання гэтай воінскай часці.
Колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам у арганізацыях АПК скарачаецца
Такія звесткі прадставіла Федэрацыя прафсаюзаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Адны з ключавых тэм абмеркавання — прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб рабоце ў АПК.
Лукашэнка прапанаваў расійскім кінематаграфістам сумесна зняць фільм пра Лі Харві Освальда
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зняць фільм пра Лі Харві Освальда, які, як лічыцца, забіў Прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі Арцёмам Здунавым, паведамляе БелТА.
У чым перспектывы супрацоўніцтва з Мардовіяй, гаварылі ў Палацы Незалежнасці
У панядзелак у Палацы Незалежнасці вызначалі новыя планы і рубяжы супрацоўніцтва з правераным партнёрам — Рэспублікай Мардовія. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна Арцёмам Здунавым.
Вынікі Генеральнага пагаднення: рост прыбыткаў, павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы і новыя сацыяльныя гарантыі
Вынікі выканання пагаднення паміж урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў абмеркавалі на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.