Навiны
Вялікабрытанія заплаціць Францыі амаль $890 млн за барацьбу з нелегальнымі мігрантамі
Вялікабрытанія накіруе Францыі 660 млн фунтаў стэрлінгаў (амаль $890 млн) на ўзмацненне кантролю за перасячэннем нелегальнымі мігрантамі праліва Ла-Манш. Пра гэта гаворыцца ў пагадненні, падпісаным кіраўніком МУС Злучанага Каралеўства Шабаной Махмуд і яе французскім калегам Ларанам Нуньесам, перадае БелТА.
Кіраўнікі мінфінаў G7 занепакоіліся праблемай выкарыстання нафты са стратэгічных запасаў
Кіраўнікі міністэрстваў фінансаў краін «Вялікай сямёркі» (G7) на пазачарговай сустрэчы з кіраўніком Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) Фаціхам Біролем 9 сакавіка абмеркавалі магчымасць сумеснага выкарыстання нафты са стратэгічных запасаў, паведамляе газета Financial Times са спасылкай на крыніцы, у тым ліку высокапастаўленага чыноўніка адной з карін «сямёркі».
Новы від невядомага навуцы дагістарычнага кракадзіла знайшлі ў Вялікабрытаніі
Невядомага навуцы дагістарычнага кракадзіла, які жыў у трыясавым перыядзе (251–201 млн гадоў таму), даследчык назваў у гонар школьнага настаўніка. У адрозненне ад сучасных кракадзілаў, гэты драпежнік меў доўгія, тонкія канечнасці і хутка перасоўваўся па зямлі. Пра гэта паведамляе «МИР24». Расказала БелТА.
Амаль 50 тыс. зняволеных датэрмінова вызвалілі ў Вялікабрытаніі з-за перапоўненасці турмаў
У Вялікабрытаніі за год у рамках праграмы па барацьбе з перапаўненнем турмаў амаль 50 тыс. зняволеных атрымалі датэрміновае вызваленне, перадае БелТА.
У Вялікабрытаніі створаць аналаг ФБР
Улады Вялікабрытаніі створаць Нацыянальную службу паліцыі (National Police Service, NPS) — новае падраздзяленне, якое зоймецца ў Англіі і Уэльсе расследаваннем самых цяжкіх відаў злачынстваў, такіх як тэрарызм, арганізаваная злачыннасць і махлярства. Аб гэтым паведаміла ТАСС са спасылкай на газету The Guardian. Пра гэта паведаміла БелТА
Грэцыя вярнула з Вялікабрытаніі антычную мемарыяльную пліту
Антычная мемарыяльная мармуровая пліта і пяць бронзавых фігурак, якія нагадваюць чалавека, вернуты ў Грэцыю з Вялікабрытаніі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Вялікабрытаніі могуць забараніць карыстацца сацсеткамі дзецям да 16 гадоў
У Вялікабрытаніі разглядаюць увядзенне забароны сацсетак для дзяцей да 16 гадоў
Урад Вялікабрытаніі абмяркоўвае магчымасць забароны сацыяльных сетак для дзяцей да 16 гадоў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Першае аэратаксі з’явіцца ў Вялікабрытаніі ў 2029 годзе
Кампанія Vertical Aerospace паведаміла, што запусціць першае ў Вялікабрытаніі лятаючае таксі ў пачатку 2029 года, перадае БелТА.
Улады Вялікабрытаніі могуць пачаць канфіскоўваць ювелірныя ўпрыгажэнні ў мігрантаў
Улады Вялікабрытаніі могуць пачаць забіраць ювелірныя ўпрыгажэнні і іншыя каштоўнасці ў нелегальных мігрантаў у якасці аплаты за іх пражыванне. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прадстаўніка МУС Вялікабрытаніі