Top.Mail.Ru

Навiны

Не толькі гастролі: больш адукацыйных і маладзёжных беларуска-расійскіх праектаў у галіне тэатра

Не толькі гастролі: больш адукацыйных і маладзёжных беларуска-расійскіх праектаў у галіне тэатра

Пра гэта ішла гаворка падчас круглага стала ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры якраз, калі ў Мінску адбываліся гастролі славутага «Тэатра на Васільеўскім» з Санкт-Пецярбурга. Але супрацоўніцтва можа быць шырэйшым, што прадугледжвае Пагадненне паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб культурным супрацоўніцтве ў сферы тэатральнага мастацтва паміж рэгіёнамі Саюзнай дзяржавы. Напрыклад, тое, што расійскія тэатры — чаканыя госці на тэатральных фестывалях у Беларусі, відавочна. Але і ў беларускіх тэатраў ёсць магчымасць стаць удзельнікамі расійскіх фестываляў. 


Чыя музыка будзе гучаць у новых пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі?

Чыя музыка будзе гучаць у новых пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі?

Гендэль і Вердзі, Чайкоўскі і Мінкус
Адзіная нацыянальная платформа электроннай бібліятэкі

Адзіная нацыянальная платформа электроннай бібліятэкі

Не мара, а рэальны праект.

Удзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 260 маладых мастакоў

Удзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 260 маладых мастакоў

Сёлета арганізатары атрымалі каля 1300 заявак, з якіх журы выбрала больш за 550 твораў, што склалі экспазіцыю, якая размясцілася на двух паверхах сталічнага Палаца мастацтваў. Ёсць працы аўтараў, чые імёны пакуль невядомыя наведвальнікам «Салонаў», а ёсць тыя, што неаднаразова быў сярод удзельнікаў і нават пераможцаў мінулых гадоў — іх творы пазнаюць здалёк...


Ідзе адбор удзельнікаў на галоўны рэспубліканскі мастацкі конкурс для моладзі

Ідзе адбор удзельнікаў на галоўны рэспубліканскі мастацкі конкурс для моладзі

Cтартаваў адбор твораў на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Трыенале маладых мастакоў — 2025», які арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэта фактычна вялікі агляд творчай моладзі, які праходзіць раз на тры гады і сведчыць пра «голас маладых у фарміраванні культурнага ландшафту» нашай краіны.


Мінінфарм і Беларуская Праваслаўная царква падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Мінінфарм і Беларуская Праваслаўная царква падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісалі міністр Марат Маркаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падчас распачатай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў».


У Ліду —  з жыватворным агнём

У Ліду — з жыватворным агнём

Як горад рыхтуецца да свята
ХXXІІ Дзень беларускага пісьменства больш шырока прадставіць рэгіёны

ХXXІІ Дзень беларускага пісьменства больш шырока прадставіць рэгіёны

Лідчане рыхтуюцца прымаць гасцей з усёй Беларусі і не толькі: 6 і 7 верасня ў горад завітае галоўнае свята асветы. Арганізатары імкнуцца падкрэсліць: кніга — гэта і ёсць свята, якое можа прыйсці ў кожны дом. І пры жаданні — у любы момант, бо мэта якраз у тым, каб жыхары Беларусі працягвалі традыцыю — жыць з кнігай, якая прыйшла на нашу зямлю больш за палову тысячагоддзя таму. Гэта тэма ўключана ў сёлетнюю канцэпцыю свята, разам з тэмамі 80-годдзя Перамогі і Года добраўпарадкавання, святкаваннем юбілейных дат класікаў айчыннай літаратуры. І ўсё ж асаблівы акцэнт — у Лідзе! — на старажытнасці: 500 гадоў з моманту першай публікацыі кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. Гэта тэма будзе чырвонай ніццю праходзіць на большай частцы пляцовак, як падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі, як знак адданасці традыцыям Скарыны.


Беларускае пісьменства ў Лідзе: свята з традыцыямі

Беларускае пісьменства ў Лідзе: свята з традыцыямі

Выдавецкі дом «Звязда» рыхтуе да яго сюрпрызы і падарункі
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю