Top.Mail.Ru

Навiны

80 новых камбайнаў адправіліся ў гаспадаркі Мінскай вобласці

80 новых камбайнаў адправіліся ў гаспадаркі Мінскай вобласці

Каб бітвы былі толькі за ўраджай.


Для гаспадарак Мінскай вобласці сёлета закупяць 102 камбайны
306

Для гаспадарак Мінскай вобласці сёлета закупяць 102 камбайны

У гэтым годзе ў Мінскай вобласці будзе закуплена 102 камбайны. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў у Мінскім раёне, дзе прайшла перадача ў гаспадаркі цэнтральнага рэгіёну новых збожжа — і кормаўборачных камбайнаў «Гомсельмаша», паведамляе БелТА.


У Мінскай вобласці праіндэксавалі чэкі «Жыллё»
330

У Мінскай вобласці праіндэксавалі чэкі «Жыллё»

Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя ў Мінскай вобласці. Гэта прадугледжана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 красавіка № 459, паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці сёлета з’явіліся першыя грыбы

У Мінскай вобласці сёлета з’явіліся першыя грыбы

У Беларусі ўжо ва ўсю стартаваў грыбны сезон — першымі трафеямі ахвотна дзеляцца грыбнікі з розных куткоў краіны.

У Мiнскiм аблвыканкаме адбылася сустрэча з дэлегатамi УНС ад сталiчнага рэгiёна

У Мiнскiм аблвыканкаме адбылася сустрэча з дэлегатамi УНС ад сталiчнага рэгiёна

На iм дэлегаты абмеркавалi важнейшыя аспекты развiцця краiны i рэгiёна ў цэлым. Мэта такiх сустрэч — падрыхтоўка ўдзельнiкаў сходу, каб яны маглi максiмальна выканаць свае функцыi, пазначаныя ў Канстытуцыi, Законе «Аб Усебеларускiм народным сходзе», часовым рэгламенце: вызначэнне стратэгii развiцця грамадства i дзяржавы, непахiснасцi канстытуцыйнага ладу, пераемнасцi пакаленняў, грамадзянскай згоды.

Якіх змяненняў чакаць жыхарам Заслаўя да абласных «Дажынак»?

Якіх змяненняў чакаць жыхарам Заслаўя да абласных «Дажынак»?

Наступнае свята хлебаробаў — абласныя «Дажынкі» на Міншчыне — пройдуць у адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны, горадзе-музеі пад адкрытым небам — Заслаўі. І, здавалася б, да восені яшчэ ёсць час, работы па падрыхтоўцы горада да святкавання абласных «Дажынак» набіраюць тэмпы ўжо сёння. Пасля комплекснага добраўпарадкавання перад горадам будуць стаяць адказныя задачы: з размахам правесці фестываль-кірмаш і на сваім прыкладзе паказаць, якой павінна быць сталіца Мінскай вобласці. Для таго, каб пракантраляваць падрыхтоўку да абласных «Дажынак», у аўторак было арганізавана пасяджэнне штаба. Удзел у яго рабоце ўзяў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да адказнай нарады і пастараўся высветліць, чым будзе здзіўляць жыхароў і гасцей горад Заслаўе падчас святкавання галоўнага свята хлебаробаў.

Амаль палова самавольна занятых участкаў — у Мінскай вобласці

Амаль палова самавольна занятых участкаў — у Мінскай вобласці

Узаконьванне самавольных пабудоў і самавольна занятых зямельных участкаў — менавіта гэта тэма стала галоўнай на чарговым пасяджэнні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэта сапраўды сур’ёзная тэма, бо за ёй стаіць велізарная работа, пра якую кажуць лічбы. Так, пры правядзенні інвентарызацыі ў 2022 і 2023 гадах па ўсёй краіне выяўлена звыш 284 тысяч фактаў самавольнага заняцця зямель. Прычым большая частка іх — у Мінскай вобласці.

Акцыя «За бяспеку разам!» набірае абароты ў Мінскай вобласці

Акцыя «За бяспеку разам!» набірае абароты ў Мінскай вобласці

22 сакавіка па ўсёй краіне афіцыйна стартавалі прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» У гэтыя выхадныя на карце ратавальнікамі адзначана ўся Мінская вобласць. Бо галоўная мэта акцыі — укараненне формулы бяспекі ў кожным доме і ў жыцці кожнага грамадзяніна.

У Мінску прайшлі спаборніцтвы па правядзенні аварыйна-ратавальных работ сярод работнікаў МНС Мінскай вобласці

У Мінску прайшлі спаборніцтвы па правядзенні аварыйна-ратавальных работ сярод работнікаў МНС Мінскай вобласці

Абласныя спаборніцтвы, удзел у якіх узялі 48 лепшых ратавальнікаў з усіх раёнаў, уключаючы прадстаўнікоў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўпраўлення МНС, доўжыліся з 19 па 20 сакавіка. Цэлых два дні напружанай барацьбы спатрэбіліся для выяўлення самых цягавітых, стойкіх і хуткіх. Ратавальнікі праходзілі вельмі складаныя выпрабаванні, дэманструючы высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму.

Лепшым школьнікам Міншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты

Лепшым школьнікам Міншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты

Выставы, віктарыны, інфармацыйныя ўрокі — па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта ўжо традыцыя, якой не адзін дзясятак гадоў. Ёсць яшчэ адна: напярэдадні і ў дзень, калі быў прыняты Асноўны Закон дзяржавы, беларускім школьнікам уручаюць іх галоўны дакумент — пашпарт. У гэты момант юнакі і дзяўчаты становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі, бяруць на сябе адказнасць за будучыню краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю