Навiны
Моладзь паказвае прыклад грамадзянскай адказнасці
Студэнты Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Твой голас першы».
Назіральнікі: выбаршчыкі дзякуюць камісіі за прафесіяналізм і добразычлівасць
Пра гэта гавораць нацыянальныя назіральнікі, якія працуюць у чацвёрты дзень датэрміновага галасавання ў розных рэгіёнах краіны.
Ігар Карпенка правёў шэраг сустрэч з міжнароднымі назіральнікамі
З прадстаўнікамі Інданезіі, М’янмы і Пакістана, якія ўпершыню назіраюць за выбарамі ў Беларусі, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі абмеркаваў удзел міжнародных назіральнікаў у электаральнай кампаніі, выслухаў іх меркаванні і пажаданні. Адбылася сустрэча і з дэлегацыяй Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паўнапраўным членам якой з’яўляецца наша краіна.
Высокая яўка і работа экзітполаў
Выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Аб гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама заявіў падчас размовы з журналістамі. Ён падкрэсліў, што нараканняў з боку наглядальнікаў або скарг з боку кандыдатаў у ЦВК не паступала.
«Усе галасуюць за нашу сучаснасць і будучыню»
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне. Гэтым часам грамадзяне нашай краіны робяць свой усвядомлены выбар, ад якога будзе залежыць кірунак далейшага развіцця дзяржавы. Удзел у датэрміновым галасаванні бяруць і службовыя асобы. Сярод тых, хто аддаў свой голас за моцную Беларусь у гэту пятніцу — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка. Ён наведаў 5-ы выбарчы ўчастак Цэнтральнага раёна сталіцы, што размясціўся на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай.
Дзмітрый Крутой: Пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі
Дзмітрый Крутой у размове з журналістамі падкрэсліў, што ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі. На гэта накіраваны як запатрабаванні грамадства, так і раней дадзеныя адпаведныя даручэнні Прэзідэнта.
Меркаванні: Рэзалюцыя Еўрапарламента па выбарах у Беларусі — абсурдная
Сёння дэпутаты Еўрапарламента большасцю галасоў прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі краіны ЕС не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама працягваць пашыраць санкцыі супраць Мінска.
Мітрапаліт Веніямін: Важна захаваць тое, што маем
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін датэрмінова прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі.
За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 27,15%
За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 27,15% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
Выбаршчыкі выбіраюць самі прыйсці на ўчастак
У трэці дзень датэрміновага галасавання Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працягвае акумуляваць інфармацыю з усіх рэгіёнаў.