Top.Mail.Ru

Навiны

У чым сакрэт поспеху «Атланта»?

У чым сакрэт поспеху «Атланта»?

Беларускія халадзільнікі «Атлант» ведаюць спажыўцы ў больш чым 30 краінах свету. І, як прызнаюцца на прадпрыемстве, галоўная ўзнагарода — тое, што пакупнікі рублём галасуюць за іх бытавую тэхніку. Сакрэт жа поспеху на рынку — у нязменна высокай якасці прадукцыі. Прадпрыемства — неаднаразовы лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці. Клопат пра яе пачынаецца нават не на этапе ўваходнага кантролю сыравіны, а нашмат раней — за год-два да таго, як выраб паступіць у серыйную вытворчасць, яшчэ падчас стварэння новага вырабу. Праводзіцца і комплексная цэнавая палітыка, каб бытавая тэхніка не атрымалася занадта дарагой. Як ЗАТ «Атлант» ужо на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў атрымліваецца вырабляць якасны прадукт, паглядзелі карэспандэнты «Звязды».

Дзякуючы чаму машынабудаўнічая кампанія «КОМПО» на роўных канкурыруе з вядучымі сусветнымі вытворцамі

Дзякуючы чаму машынабудаўнічая кампанія «КОМПО» на роўных канкурыруе з вядучымі сусветнымі вытворцамі

Брэсцкае машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО» вядомае далёка за межамі нашай краіны. Абсталяванне для перапрацоўкі прадукцыі харчовай прамысловасці, якое сыходзіць з канвеераў, пастаўляецца больш чым у 40 краін свету і на роўных канкурыруе з таварамі вядучых сусветных вытворцаў.

Тэхналагічныя інавацыі «Гродна Азот» — ключ да ўстойлівага развіцця і харчовай бяспекі Беларусі

Тэхналагічныя інавацыі «Гродна Азот» — ключ да ўстойлівага развіцця і харчовай бяспекі Беларусі

Прадукцыю ААТ «Гродна Азот» ведаюць ва ўсім свеце. На Радзіме — таксама: ез яе не абыходзяцца ні буйныя сельгаспрадпрыемствы, ні дачнікі на сваім участку. Азотныя ўгнаенні — аснова ўраджаю. Ад іх якасці, збалансаванасці, разнастайнасці ў прызначэнні ў многім залежыць харчовая бяспека краіны, а значыць, без перабольшвання, — якасць жыцця людзей.

Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?

Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?

Чалавек дасведчаны адразу адкажа — без бітуму. Гэты прадукт перапрацоўкі сырой нафты можна назваць стратэгічным у дарожным будаўніцтве — ён звязвае разам усе кампаненты сумесі асфальтабетону. Яго пры нашай праграме аднаўлення вялікіх і малых дарог трэба шмат. Да таго ж, смалістае рэчыва задзейнічана ў рамонце і ўладкаванні дахаў і гідраізаляцый. Зразумела, што ад яго якасці залежыць у тым ліку і бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Мы накіраваліся на Чэрвеньскі нафтабітумны завод, дзе вырабляецца трэць бітуму ў краіне, каб даведацца, як робяць гэты важны кампанент, як павышаюць яго якасць. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці, абвешчаныя кіраўніком дзяржавы, працоўны калектыў прадпрыемства ставіць перад сабой асабліва шмат задач, звязаных з павышэннем якасці прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці.

Качанава: Аб росце якасці нашай прадукцыі сведчыць дынаміка экспарту

Качанава: Аб росце якасці нашай прадукцыі сведчыць дынаміка экспарту

Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Пяцігодка якасці: мэтавыя задачы і шляхі іх вырашэння» прайшло ў Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі.

Як беларускі хлеб застаецца смачным і карысным?

Як беларускі хлеб застаецца смачным і карысным?

Беларускія прадукты харчавання даўно сталі для айчыннага спажыўца сімвалам якасці і смаку. Зрэшты, якасць прадуктаў, якія вырабляюцца ў нашай краіне, заваявала высокую ацэнку і за яе межамі. Беларускі хлеб таму прамое пацвярджэнне: у яго ёсць прыхільнікі не толькі ў суседняй Расіі, але і, напрыклад, у Таджыкістане, ЗША і Ізраілі.

Беларускія ноу-хау па здабычы «чорнага золата» будуць маштабавацца ў Расіі і Кітаі

Беларускія ноу-хау па здабычы «чорнага золата» будуць маштабавацца ў Расіі і Кітаі

Стратэгічны рэсурс «цяжкай» нафты
Бабруйскі вытворца аўтамабільных шын спалучае якасць з народнымі традыцыямі

Бабруйскі вытворца аўтамабільных шын спалучае якасць з народнымі традыцыямі

ААТ «Белшына» — адно з вядучых прадпрыемстваў беларускай аўтамабільнай прамысловасці. Яго вырабы карыстаюцца попытам як у краіне, так і за яе межамі.
Вынікі маштабнага сацдаследавання чаканняў грамадства ад будучай пяцігодкі прэзентавалі ў БІСД

Вынікі маштабнага сацдаследавання чаканняў грамадства ад будучай пяцігодкі прэзентавалі ў БІСД

Вынікі сацыялагічнага даследавання чаканняў насельніцтва ад будучай пяцігодкі прэзентавалі ў БІСД, перадае БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю