Навiны
Прэзідэнт заклікаў не замоўчваць гістарычныя факты і адкрыта аб іх расказваць
На сустрэчы з ідэалагічным актывам, гісторыкамі і палітолагамі кіраўнік дзяржавы ўзгадаў урокі і заклікаў расказваць аб іх людзям.
Штогод лясы ў Беларусі павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса
Спецыялісты падлічылі, што плошча лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў вырасла прыкладна на мільён гектараў. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар ЗВЯРТОЎСКІ, лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай краіны і складаюць 9,8 мільёна гектараў. За гады незалежнасці лясістасць Беларусі вырасла з 35 % да 40,2 %. Малавядомы, але вельмі цікавы факт — на аднаго жыхара нашай краіны прыпадае гектар пакрытых лесам зямель, пры гэтым на аднаго жыхара планеты — паўгектара.
Лукашэнка расказаў пра важнасць развіцця гістарычнай навукі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць развіцця гістарычнай навукі падчас сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечанай Дню народнага адзінства, перадае БелТА.
«Мы не проста гаворым пра гістарычнае ўз’яднанне і адзінства нацыі. Мы робім высновы. Ствараем будучыню на вопыце мінулага»
Вялікая размова ў Палацы Незалежнасці: што мы павінны ведаць і рабіць, каб захавацца як народ і захаваць сваю краіну.
Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача з 70-годдзем установы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача з 70-годдзем з дня заснавання ўстановы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Румак: Міжканфесійны мір з’яўляецца адной з важнейшых умоў развіцця незалежнай Беларусі
Міжканфесійны мір з’яўляецца адной з важнейшых умоў развіцця незалежнай Беларусі. Такім меркаваннем падзяліўся ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.
Штогод нашы лясы павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса
Спецыялісты падлічылі, што доля лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў стала большай, прыкладна, на мільён гектараў. Як адзначыў, намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар ЗВЯРТОЎСКІ, лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай дзяржавы і складаюць 9,8 мільёнаў гектараў. Асноўны лесафондатрымальнік — Мінлясгас, у падпарадкаванні якога знаходзіцца 8,7 мільёнаў гектараў, або 89 % зялёнага багацця.
Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Па традыцыі, напярэдадні найважнейшых дзён у жыцці краіны аддаюць даніну павагі яе грамадзянам, якія кожны дзень робяць жыццё ў Беларусі лепшым, а яе саму — мацнейшай. Традыцыйная ўрачыстыя цырымонія з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам розных прафесій.
Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства памілаваў 25 чалавек
Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 верасня, паведамілі у прэс-службе беларускага лідэра.