Навiны
Лукашэнка пажадаў Пуціну паспяховага старшынства ў АДКБ у 2026 годзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажадаў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну паспяховага старшынства ў АДКБ у 2026 годзе. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на саміце АДКБ у Бішкеку, перадае БелТА.
Лукашэнка лічыць, што Украіна пойдзе на прапанаваны ЗША мірны дагавор
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Украіна пойдзе на прапанаваны ЗША мірны дагавор. Пра гэта ён заявіў на саміце АДКБ у Бішкеку, перадае БелТА.
Лукашэнка на саміце АДКБ заявіў аб тэктанічных зрухах у міжнародных адносінах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Бішкеку на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы заявіў аб тэктанічных зрухах у міжнародных адносінах, перадае БелТА.
Падрабязнасці ўдзелу Прэзідэнта ў саміце АДКБ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Бішкеку 27 лістапада прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Саміт прайшоў у адміністрацыйным будынку «Ынтымак Ардо», куды, як паведамляе тэлеграм-канал «Пул Першага», беларускі лідар прыбыў першым з удзельнікаў. Кіраўніка беларускай дзяржавы па прыбыцці вітаў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў.
Аб чым Аляксандр Лукашэнка гаварыў з журналістамі пасля саміту
Можна лічыць, што мерапрыемства для журналістаў розных краін не адбылося, калі яны не атрымалі эксклюзіўны каментарый Прэзідэнта Беларусі. Пасля заканчэння саміту АДКБ Аляксандр Лукашэнка шчыра пагутарыў з журналістамі.
У Бішкеку 26 лістапада адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным
«Па-першае, дзякуй, што знайшлі час выканаць абяцанне, — адзначыў беларускі лідар. — Мы дамовіліся загадзя з вамі, што ў гэты час сустрэнемся. Ведаю, што ў вас нялёгкія былі дні. Усё ж такі афіцыйны візіт (Прэзідэнта Расіі ў Кыргызстан. — „Зв.“) — гэта заўсёды нагрузка прыстойная. Тым не менш, як вы правільна сказалі, заўсёды ёсць не проста аб нечым пагаварыць. Ёсць пытанні, якія трэба абмеркаваць.
Пачалася вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі
26 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе 27 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Пачынаецца вялікая камандзіроўка Лукашэнкі. Першы ў маршруце — Кыргызстан, дзе пройдзе саміт АДКБ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада накіруецца з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву В’етнама ў сувязі з ахвярамі моцных ліўняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам То Ламу і Прэзідэнту гэтай краіны Лыонг Кыонгу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі і вялікімі разбурэннямі ў выніку моцных ліўняў у цэнтральных раёнах В’етнама. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады гендырэктара БелТА ў сувязі з пераходам на іншую работу
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» ў сувязі з пераходам на іншую работу.