Top.Mail.Ru

Навiны

Час піць смузі!

Час піць смузі!

Жнівень у нашых шыротах — самы «вітамінны» месяц. Разнастаіць меню, адладзіць страваванне і прывесці фігуру ў норму дапамогуць смузі.


У Беларусі пачалася ўборка бульбы
238

У Беларусі пачалася ўборка бульбы

У Беларусі пачалася ўборка бульбы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Аляксандр Лукашэнка: Ва ўмовах геапалітычнай турбулентнасці Мінск і Тэгеран робяць паслядоўныя і ўзважаныя крокі па далейшым развіцці супрацоўніцтва
451

Аляксандр Лукашэнка: Ва ўмовах геапалітычнай турбулентнасці Мінск і Тэгеран робяць паслядоўныя і ўзважаныя крокі па далейшым развіцці супрацоўніцтва

Беларусь працягвае ўмацоўваць пазіцыі ў Азіі і нарошчваць супрацоўніцтва з вядучымі краінамі гэтага рэгіёна. 

Вы яшчэ можаце ўбачыць Персеіды

Вы яшчэ можаце ўбачыць Персеіды

Многія чулі фразу «Зоркі падаюць у жніўні». Так, гаворка ідзе аб метэорах — часціцах касмічнага пылу і лёду, што ўваходзяць у атмасферу Зямлі і там жа згараюць, пакідаючы на небе яркі след. 


Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Кіраўнік МЗС Ірана зрабіў заяву напярэдадні беларуска-іранскіх перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску

Кіраўнік МЗС Ірана зрабіў заяву напярэдадні беларуска-іранскіх перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна праходзіць 19-20 жніўня
Слабая магнітная бура працягваецца на Зямлі
244

Слабая магнітная бура працягваецца на Зямлі

Магнітная бура на Зямлі дасягнула ўзроўню G1, паведамляе ТАСС са спасылкай на Інстытут прыкладной геафізікі імя акадэміка Е. К. Фёдарава.


Паляванне на лася, аленя высакароднага і лань пачынаецца ў Беларусі
311

Паляванне на лася, аленя высакароднага і лань пачынаецца ў Беларусі

Трафейнае паляванне на лася, аленя высакароднага і лань у перыяд гону пачынаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.

З 20 жніўня па 30 верасня дазволена здабываць дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Здабыча лася, аленя высакароднага і лані адбываецца на падставе дазволу на здабычу паляўнічай жывёлы і пуцёўкі да яго. Важнымі ўмовамі з’яўляецца захаванне карыстальнікам паляўнічых угоддзяў устаноўленых нормаў па колькасці здабываных жывёл, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама выкананне паляўнічым патрабаванняў правілаў бяспекі палявання.

Дадзенае паляванне праводзіцца, як правіла, з падвабліваннем самцоў («на вабу»). Дазволеныя спосабы палявання — ружэйны з засады, з падыходу на працягу сутак.

Дазволеныя прылады палявання: наразное паляўнічае ружжо згодна з пералікам патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, устаноўленым пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ад 20 лютага 2025 года № 3, гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаванай куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Для вышуку здабытых і здабычы параненых паляўнічых жывёл дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак — лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, тэр’ераў і такс, а таксама сабак іншых парод, якія маюць палявы дыплом па крывяным следзе.

«Паляванне на капытных у Беларусі — гэта адказнае мерапрыемства, якое патрабуе ведання правілаў, павагі да прыроды і захавання прыродаахоўнага заканадаўства», — адзначылі ў ведамстве.

Шымановіч выйшла ў другі круг кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
221

Шымановіч выйшла ў другі круг кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

Беларуска Ірына Шымановіч прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю