Навiны
Эксперты — аб навацыях Указа аб правядзенні ЭКА
Лукашэнка прыняў рашэнне аб магчымасці выезду фур з літоўскай рэгістрацыяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы зварот літоўскіх і польскіх перавозчыкаў, прыняў рашэнне аб магчымасці выезду грузавых транспартных сродкаў на літоўскай рэгістрацыі. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Урад зацвердзіў новыя правілы бытавога абслугоўвання: што зменіцца для спажыўцоў
Урад зацвердзіў новыя правілы бытавога абслугоўвання. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Замена знакаў, ямачны рамонт, грэйдзіраванне: рэспубліканскія дарогі рыхтуюць да летняга сезона
Падрыхтоўку рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Беларусі да летняга сезона дарожнікі плануюць завяршыць да 9 мая. Якія работы вядуцца, расказвае БелТА.
У Хатыні прайшла ўсенародная вахта памяці
«Калі забудзем дарогу ў Хатынь — усё паўторыцца»
Па ўсёй Беларусі 22 сакавіка прайшлі мерапрыемствы каля мемарыялаў жыхарам спаленых вёсак
У гэты дзень Вахты Памяці прайшлі каля мемарыялаў жыхарам і іншых спаленых вёсак. Так, у Барысаўскім раёне землякі збіраліся ля брацкіх магіл мірных жыхароў вёсак Скупліна і Лісіна, у аграгарадку Мсціж — ля помніка партызанам — работнікам калгаса імя Леніна, па-зверску закатаваным фашыстамі 4 кастрычніка 1942 года. Шанавалі памяць мірных жыхароў вёсак Іканы, Пустамсціж і Гарэлы Луг, спаленых і расстраляных фашыстамі 28 мая 1943 года і інш. У Вілейскім раёне моладзь, прадстаўнікі ўлады і сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, ідэалагічны актыў збіраліся ў мемарыяльным комплексе «Месца спаленай вёскі Любча».
У Капыльскім раёне мерапрыемствы прайшлі па пяці такіх адрасах: ля помнікаў ахвярам фашызму ў вёсцы Жаўлкі, Рулева, Калодзежнае, Масевічы і Вялікія Прусы. У Мядзельскім раёне ўспомнілі загінуўшых жыхароў вёскі Новікі, а ў Пухавіцкім усклалі кветкі да брацкай магілы ахвяр вайны ў вёсцы Прыстань. У Чэрвеньскім раёне памятныя мерапрыемствы прайшлі ў мемарыяльным комплексе «Папова Града».
Зрабіць так, як хоча жанчына. Лукашэнка паабяцаў максімальна спрасціць доступ да ЭКА
«Ахвотных будзе дастаткова»: эксперт пра магчымасць другой спробы ЭКА за кошт бюджэту
Хаджаеў: Праект указа аб ЭКА будзе дапрацаваны ў максімальна сціслыя тэрміны
Праект указа «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення» будзе дапрацаваны ў максімальна сціслыя тэрміны. Пра гэта расказаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, паведамляе БелТА.