Навiны
Андрэй Крываносаў: Мінск усё часцей успрымаецца як нейтральная перагаворная пляцоўка, здольная весці бесстаронні дыялог і з Захадам, і з Усходам
Андрэй Крываносаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы расказаў, што тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа напярэдадні сустрэчы амерыканскага лідара з Уладзімірам Пуціным сведчыць аб росце ролі Беларусі ў міжнароднай палітыцы.
У наступным годзе будзе адзначацца векавы юбілей жывапісца, графіка і педагога Барыса Аракчэева
Сям’я заслужанага дзеяча мастацтваў пачала рыхтавацца да святкавання юбілею загадзя. Так, сёлета выйшла рускамоўная кніга «Барыс Аракчэеў. Ішлі эшалоны» — прысвячэнне 80-годдзю Вялікай Перамогі. Выданне дазваляе пазнаёміцца з тэматычнымі жывапісам і графікай аўтара. А зусім нядаўна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа нашчадкі Барыса Уладзіміравіча прэзентавалі каляндар на 2026 год «Мінск. Барыс Аракчэеў». Пра яго падрыхтоўку і вынік працы расказалі дачка творцы — мастачка ды ілюстратар Аксана Аракчэева і яе муж Хельмут Кіпхарт, які падтрымаў праект у тым ліку фінансава.
З 18 жніўня ўступаюць у сілу новыя правілы выплаты страхавых узносаў для ІП
Шпакоўскі: Абсалютна рабочай з’яўляецца формула, якая ўжываецца ў камунікацыі з амерыканцамі
Свет зрабіў крок назад ад прорвы пад назвай «Трэцяя Сусветная вайна». Такое меркаванне, каментуючы праведзеныя на Алясцы перагаворы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, а таксама вынікі тэлефонных размоў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам ЗША і прадстаўніком Белага дома, выказаў у сваім Telegram-канале палітычны аналітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі, паведамляе SB. by.
Гутарка Трампа з Зяленскім і лідарамі NATO была «няпростай»
Тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім, а таксама калегамі з ЕС можна ахарактарызаваць як цяжкая, паведамляе РИА Новости са спасылкай на Axios.
Інтэрв’ю Лукашэнкі Time набрала мільёны праглядаў
Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму журналісту Шустэру набрала мільёны праглядаў. Толькі на YouTube-старонках тэлеканалаў і радыёстанцый сумарна 14 мільёнаў 916 тысяч праглядаў. Яшчэ паўтара мільёна — у TikTok, паведамляе СТВ.
Да 24 жніўня ў прасторы ZAL#2 можна пазнаёміцца з выставачным праектам «Vuž. Вобраз змяі ў сучасным беларускім мастацтве»
Куратар Кацярына Янкоўская сабрала разам творы, аб’яднаныя шматзначным сімвалам. Свае работы дэманструюць Кацярына Коўзусь, Фёдар Шурмялёў, Уладзімір Клімушка, Вольга Мельнік-Малахава, Андрэй Пяткевіч ды іншыя аўтары.
Зяленскі сустрэнецца з Трампам у Вашынгтоне ў панядзелак
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў панядзелак, 18 жніўня, плануе сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне, інфармуе ТАСС.
Мінчанка без уважлівых прычын на працягу двух гадоў 371 раз не выйшла на працу
Вынесены прыгавор 41-гадовай раней судзімай гараджанцы, якую абвінавачвалі ва ўхіленні ад кампенсацыі сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Першамайскага раёна.