Навiны
«Белмедпрэпараты» плануюць пашыраць лінейку аналагаў інсулінуараты» плануюць пашыраць лінейку аналагаў інсуліну
РУП «Белмедпрэпараты» плануе пашыраць лінейку аналагаў інсуліну. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па інавацыйным развіцці Сяргей Марчанка.
Чым быў адметны Дзень Беларусі падчас форуму «Дзеці Садружнасці»
Не проста знаёмства з культурай і традыцыямі, але і ўмацаванне дружбы паміж моладдзю
Прадстаўнікі Беларусі і Казахстана заваявалі вышэйшыя балы ў дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»
У другі дзень XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» вызначыліся два лідары творчага спаборніцтва, перадае БелТА.
Рагожнік і Кірыенка абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў атамнай сферы
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Кірыенка абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва Беларусі і РФ у атамнай сферы. Аб гэтым беларускі дыпламат расказаў журналістам пасля праведзенай 9 ліпеня ў пасольстве цырымоніі ўзнагароджання Сяргея Кірыенкі ордэнам Пашаны, паведамляе БелТА.
У Беларусі праходзяць выпрабаванні баявых робатаў «Адунок»
Беларускае канструктарскае бюро «Дысплей» распрацавала лінейку баявых рабатызаваных комплексаў «Адунок-М». Вырабы праходзяць выпрабаванні і паказваюць свае шырокія магчымасці, паведаміў Дзяржкамваенпрам у сваім тэлеграм-канале.
Гендырэктар працэсінгавага цэнтра пракаменціраваў сітуацыю са спісаннем грошай з банкаўскіх карт
Раніцай 9 ліпеня кліенты «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка» сутыкнуліся з праблемай — з іх карт-рахункаў спісаліся грошы. Некаторыя карыстальнікі ўбачылі адмоўны баланс на сваіх картках. Сітуацыю з несанкцыянаваным спісаннем грошай пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Аляксандр Сотнікаў, паведамілі ў news.by.
Што пачуем і ўбачым на «Славянскім базары ў Віцебску — 2025»?
Паводле добрай традыцыі, чарговы раз з 10 да 13 ліпеня збярэ сваіх гасцей і ўдзельнікаў ХХХІV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ён даўно стаў сапраўдным культурным брэндам Беларусі, пра які ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Штогод культурны форум, дэвіз якога «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», дае прастору для ўзмацнення міжнацыянальнага сяброўства, служыць сапраўдным ідэалам духоўнасці і дабра. На яго пляцоўках адкрываюцца новыя імёны ў самых розных кірунках мастацтва. Сёлета на фестывалі ў горадзе над Дзвіной чакаюць больш як 30 краін-удзельніц, рыхтуюцца дзясяткі адметных выставак, канцэртных праграм, каб зноў падарыць гасцям маштабнага мерапрыемства прыгожае свята, яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні. Пра апошнія навіны падрыхтоўкі да форуму, новаўвядзенні і доўгачаканыя сустрэчы распавялі арганізатары і ў.дзельнікі праекта.
Карыстальнікі некаторых банкаў выявілі адмоўныя балансы па картах, праблема ўстараняецца
ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе, што ў сувязі з тэхнічным збоем, якія адбыліся ў апаратна-праграмным комплексе могуць мець месца адмоўныя балансы па картках ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк», паведамляе БелТА.
Аўстрыйскія арбітры рассудзяць матч мінскага «Дынама» і «Лудагорца» ў Лізе чэмпіёнаў
Футбалісты мінскага «Дынама» першымі з беларускіх клубаў адкрыюць новы еўракубкавы сезон, паведамляе БелТА.