Навiны
Парушэнні заканадаўства аб гарантыях па сацабароне сірот выявіла пракуратура Мастоўскага раёна
Пракуратура Мастоўскага раёна правяла праверку выканання патрабаванняў заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, паведамляе БелТА.
Новыя факты, пацверджаныя археолагамі. Якой будзе «Гісторыя Беларусі» ў 10 тамах
Беларускія навукоўцы рыхтуюць шматтомную гісторыю Беларусі з выкарыстаннем новых фактаў, атрыманых у тым ліку дзякуючы археалагічным даследаванням, паведамляе БелТА.
Хто мае права на кампенсацыю сродкаў для выканання работ па электраацяпленні?
У Дзень ведаў за школьныя парты сядуць 90 тысяч першакласнікаў
Што трэба ведаць бацькам першакласнікаў у пачатку навучальнага года? Акрамя таго што дзіця павінна быць апранутым-абутым, забяспечаным канцтаварамі, падручнікамі і перададзеным з рук у рукі педкалектыву школы? Усё значна глыбей і больш сур’ёзна.
Турчын: Нягледзячы на ўсе сучасныя выклікі, мы працягваем быць адзіным інтэграцыйным аб’яднаннем
Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Еўразійскага міжурадавага савета Аляксандр Турчын сёння, 15 жніўня, падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які прайшоў у пашыраным складзе ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).
Наша тэхніка адрозніваецца якасцю і запатрабаванасцю на знешнім контуры
Экспарт з’яўляецца адным з ключавых паказчыкаў для адкрытай беларускай эканомікі, які праз мультыплікатары наўпрост ці ўскосна ўплывае на іншыя макраэканамічныя вынікі. Таму пазіцыям нашай прадукцыі і кампаній на знешнім рынку ўдзяляецца пільная ўвага на самым версе. Будзем шчырыя: пачатак года выдаўся не вельмі ўдалым па знешніх напрамках. Узнікалі кан’юнктурныя складанасці на ключавых рынках збыту нашай прадукцыі. Таму да красавіка дынамікай экспарту Беларусь пахваліцца не магла. Але ў канцы першага паўгоддзя і ў пачатку другога намеціўся пераломны зрух у бок пазітыўнага трэнду ў знешнім гандлі.
На варце правапарадку: мінскай міліцыі — 81 год
Напярэдадні чарговай гадавіны з Дня ўтварэння Мінскай міліцыі на стаянцы ГУУС адбыўся агульнагарнізонны інструктаж. У ім прынялі ўдзел міністр унутраных спраў, паўнамоцны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Іван Кубракоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Крутой: Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым
«Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым...» — рэзюмаваў сёння падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.