Навiны
Прадстаўнікі заканадаўчай улады праводзяць маніторынг падрыхтоўкі да новага навучальнага года на месцах
Да пачатку новага навучальнага года засталося менш за тры тыдні, таму набыццё тавараў для школы — пытанне нумар адзін для многіх бацькоў, чые дзеці пойдуць у школу. Члены Савета Рэспублікі, дэпутаты ўсіх узроўняў рэгулярна праводзяць маніторынг цэн і аналіз асартыменту школьных тавараў, у тым ліку ў малых населеных пунктах. Забеспячэнне школьнікаў усім неабходным для арганізацыі навучальнага працэсу, як і гатоўнасць да гэтага працэсу школ, цяпер на асаблівым кантролі.
В’етнам — новы турыстычны напрамак з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ад «Белавія»
З 12 кастрычніка авіякампанія «Белавія» пачне выконваць чартарную праграму ў В’етнам на востраў Фукуок, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Беларусам далі 42 дні для трафейнага палявання на лася, аленя і лань. Калі стартуе сезон?
З 20 жніўня ў Беларусі пачынаецца трафейнае паляванне на лася, высакароднага аленя і лань у перыяд гону. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, сезон працягнецца да 30 верасня.
Тыдзень аховы працы праходзіць у лясной гаспадарцы
З 11 да 15 жніўня ў галіне ўдзеляць асаблівую ўвагу прафілактыцы вытворчага траўматызму. Спецыялісты рознага ўзроўню правядуць комплекс інфармацыйна-тлумачальных мерапрыемстваў, а таксама з’ездзяць да работнікаў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з асаблівымі фактарамі рызыкі, паведамілі ў Мінлясгасе.
У Чэхіі ўспыхнула хваля гепатыту А: самая вялікая колькасць выпадкаў за апошнія 15 гадоў
У Чэхіі да канца ліпеня гэтага года медыкі выявілі больш за тысячу выпадкаў гепатыту А, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам за апошнія 15 гадоў. Пра гэта інфармуе БелТА.
Галоўчанка: Банкаўская сфера са сваімі задачамі спраўляецца
Новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства культуры даступныя на партале «Е-Паслуга»
Новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства культуры даступныя на партале «Е-Паслуга», паведамляе БелТА.
Заяўкі на грант Прэзідэнта ў сферы маладзёжнай палітыкі прымаюцца да 15 верасня
Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Маладзёжная палітыка Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі» ў Доме прэсы расказала начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Юлія Зінкевіч, паведамляе БелТА.
Непаўналетняга «мінёра» чакае суд
Усё пачалося з таго, што ў пачатку года ў Бабруйску ў міліцыю сталі паступаць званкі з паведамленнем аб мініраванні розных грамадскіх аб’ектаў — крамы, каледжа, санаторыя.
Прадпрыемствы «Беллегпрама» выпусцілі новыя мадэлі школьнай формы
Толькі на жодзінскім прадпрыемстве выраблена каля 100 тысяч адзінак школьнага адзення. Швейныя вырабы ўжо паступілі ў гандлёвыя сеткі. Улічваўся запыт пакупнікоў. Сёлета прадпрыемствам створана 25 мадэляў адзення для школьнікаў: гэта камізэлькі для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама сукенкі і сарафаны, паведамілі ў канцэрне.