Навiны
Сабралі для вас хітрыкі прадаўцоў, якія прымушаюць купляць больш
Пенсіі, заробкі і папраўкі ў ПДР. Што зменіцца з 1 верасня?
З пачаткам восені ў Беларусі чакаецца шэраг важных змяненняў, якія закрануць кожнага з нас. Будзе праведзены пераразлік пенсій, у бюджэтнікаў вырастуць заробкі, пачнецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў з прывабнымі цэнамі і шырокім асартыментам прадукцыі. Акрамя таго, уступаюць у дзеянне змяненні ў Правілы дарожнага руху, вырастуць тарыфы на праезд па платных дарогах. Таксама на шэсць месяцаў уводзіцца ліцэнзаванне вывазу яблыкаў. Мы высветлілі падрабязнасці таго, як усё гэта будзе адбывацца.
Прастор для вучобы і развіцця
Хутка на Зялёнай вуліцы Фаніпаля празвініць першы званок — 1 верасня ў новы будынак cярэдняй школы № 2 упершыню пойдуць вучыцца дзеці. Пра чаканні бацькоў і педагогаў, а таксама гатоўнасць установы да новага навучальнага года карэспандэнты «Звязды» даведаліся непасрэдна на месцы.
Сустрэчы ў рамках акцыі «Беларусь адзіная» ў кожным горадзе маюць сваю спецыфіку
Прафілактыка рэцыдываў і аказанне дапамогі ў сацыялізацыі
Напярэдадні знамянальнай даты — 90-годдзя з дня ўтварэння крымінальна-выканаўчых інспекцый органаў унутраных спраў — намеснік начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РУУС горада Мінска Таццяна Іванова расказала аб рабоце інспектараў службы з грамадзянамі, якія парушылі закон.
Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў адбылося на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Яго тэма — «Удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях». Такі фармат узаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі ратавальнага ведамства абумоўлены падрыхтоўкай праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях». Мяркуецца, што законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні падчас адкрыцця трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
«Маштабна, прыгожа, інфарматыўна і даступна»
117 супрацоўнікаў ААТ «Гродна Азот» — аднаго з флагманаў хімічнай прамысловасці Беларусі — прыехалі на экскурсію ў Палац Незалежнасці.
Законапраект аб органах і падраздзяленнях па НС дэпутаты плануюць разгледзець у першым чытанні 16 верасня
Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» дэпутаты плануюць разгледзець на трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў 16 верасня, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка, перадае БелТА.
Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху
Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.