Навiны
Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ «Аб прадастаўленні паўнамоцтваў у сферы будаўніцтва»
Дакументам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па ўзгадненні з Саветам Міністраў прымаць рашэнні аб вызначэнні асаблівасцяў ўзвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для развіцця адпаведнага рэгіёну, паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ № 267, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці памілаваў 16 асуджаных
Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам задаволены хадайніцтвы аб памілаванні 16 асуджаных, якія ўчынілі розныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай накіраванасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка выказаўся наконт памілавання асуджаных пасля сустрэчы з Кітам Келогам
Лукашэнка назваў абсалютна незаконнымі ўдары па Іране і расказаў, які спектакль разыгрываюць ЕС і ЗША
Прэзідэнт выступіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці
«Беларусь пад чыстым небам — гэта мэта ўсёй нашай палітыкі»
Аляксандр Лукашэнка: Людзі ў пагонах у нашай краіне заўсёды карысталіся аўтарытэтам і павагай
Дні напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята па традыцыі багатыя на знакавыя і ўрачыстыя падзеі. Адна з іх прайшла ў Палацы Незалежнасці — тут ушаноўвалі выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні. Пагоны і ўзнагароды ўручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, урачысты прыём напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — знак асаблівай павагі да нашай арміі.
Лукашэнка спадзяецца, што хутка Беларусь і Канада зноў стануць на шлях збліжэння і супрацоўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Канады з нацыянальным святам — Днём Канады. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Еўдачэнка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Нідэрландах
Андрэй Еўдачэнка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ № 257 падпісаў 30 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.