Навiны
Кіраўнік Нацбанка падарыў Прэзідэнту першую цалкам айчынную залатую манету
Даклад Прэзідэнту старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка пачаў з сімвалічнага моманту. «Грошы прынёс?» - пажартаваў Прэзідэнт.
Каля 71 % шматдзетных сем’яў ужо атрымалі матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года
Пра гэта паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. Гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер — 146,32 рубля на кожнага школьніка ў сям’і.
Дапамогу на падрыхтоўку школьнікаў да навучальнага года ўжо атрымалі больш за 70 % шматдзетных сем'яў
Каля 71 % шматдзетных сем'яў ужо атрымалі матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінпрацы і сацабароны.
Аляксандр Лукашэнка: «Эканоміка павінна развівацца, і трэба, каб банкаўская сістэма спрыяла росту эканомікі»
Лічбавізацыя МНС на «Е-паслузе». Партал папоўніўся яшчэ адной адмінпрацэдурай
224 ідэі — новы рэкорд рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў!
У Заводскім раёне сталіцы прайшоў антынаркатычны стрым
Для дзяцей з Заводскага раёна г. Мінска, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, пры падтрымцы адміністрацыі раёна арганізавалі тэлемост з выхаваўчай калоніяй № 2 Бабруйска.
Штодзённы букет для «гаспадыні сяла»
Любімыя ружы начальніка вытворчасці прадукцыі абароненага грунту Мінскага РУП «Агракамбінат «Ждановічы», жанчыны года-2024 у намінацыі «Гаспадыня сяла» Надзеі РУБАН — жоўтыя Penny Lane. Яны асацыіруюцца з жыццёвай энергіяй, якую адчуваеш і ў Надзеі Аляксееўны.
Была без радасці любоў, разлука будзе без маркоты
Па пашпарце ён, Ядвісін былы, — Іосіф. Цяпер да гэтага імя яшчэ па бацьку трэба дадаваць. А тады ён быў звычайным студэнтам Ёськам, і Ядзя, без памяці закахаўшыся, выйшла за яго замуж, нарадзіла дваіх дзяцей.