Навiны
Сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку стартуе ў Беларусі 6 верасня
З 6 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку, які працягнецца па 14 снежня 2025 года, паведамілі ў РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР).
Эксперт: Сустрэчы Прэзідэнта ў Кітаі паказалі ўсяму свету ўзрастаючую ролю нашай краіны ў сістэме міжнародна-палітычных сувязяў
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda. by расказаў, што ва ўзаемаадносінах з краінамі-членамі ШАС Беларусь кіруецца доўгатэрміновай палітыка-эканамічнай стратэгіяй.
У Жыткавіцкім раёне мужчына зладзіў паляванне на хатніх гусей з пнеўматычнай вінтоўкай
У Жыткавіцкім раёне мужчына зладзіў паляванне на хатніх гусей з пнеўматычнай вінтоўкай, паведамілі БелТА ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.
Лукашэнка: Беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўным пунктам для новых дамоўленасцей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, месцам правядзення якога сёлета стаў Віцебск, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Завяршыўся шматдзённы візіт Прэзідэнта ў Кітай
Шматдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай скончыўся ўрачыста. У сераду беларускі лідар прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 80-годдзю Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне.
Прэм’ер Славакіі Фіца можа прыехаць у Беларусь
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца можа наведаць з візітам Беларусь. Аб гэтым ішла размова ў ходзе размовы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час нефармальнай сустрэчы ў Пекіне, паведамляе БелТА.
Лукашэнка ў Пекіне правёў новыя двухбаковыя сустрэчы з замежнымі лідарамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне правёў новыя двухбаковыя сустрэчы з замежнымі лідарамі, якія прысутнічалі на ўрачыстасцях з выпадку 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны, паведамляе БелТА.
Маштабны парад у гонар 80-годдзя Перамогі завяршыўся ў Пекіне
Маштабны ваенны парад у азнаменаванне 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны завяршыўся на плошчы Цяньаньмэнь у сталіцы КНР Пекіне, паведамляе БелТА.
Лукашэнка да пачатку парада ў Пекіне пагутарыў з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка да пачатку парада ў Пекіне пагутарыў з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Аб гэтым паведамляе БелТА.