Навiны
«Ствараць умовы для мірнага і спакойнага жыцця нашых народаў»
На пасяджэнні ў пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка расставіў акцэнты далейшага развіцця ЕАЭС.
Лукашэнка сказаў, што рабіць, каб ЕАЭС была эфэктыўнай структурай, а не пляцоўкай тэарэтычных дыскусій
Для таго, каб ЕАЭС быў працуючай і эфектыўнай структурай, а не пляцоўкай тэарэтычных дыскусій, тэмп яго развіцця павінен быць напружаным і прыводзіць да канкрэтнага агульнага выніку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе, перадае БелТА.
Эйсмант расказала аб падыходах Лукашэнкі да арганізацыі ў Мінску саміту ЕАЭС
Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала аб падыходах беларускага лідара да арганізацыі ў Мінску саміту ЕАЭС, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт — Наследнаму прынцу Абу-Дабі: Узровень нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва падцягнецца да ўзроўню палітычнага супрацоўніцтва
На палях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка праводзіць дзвюхбаковыя сустрэчы.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена шасці кітайскім кампаніям за паспяховую рэалізацыю праектаў
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена шэрагу кітайскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка: Надыходзіць час ЕЭАС 2.0. Нам трэба ставіць перад сабой новыя больш сур’ёзныя задачы і іх рэалізоўваць
У бягучым годзе Рэспубліка Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза — таму першым на пленарнай сесіі выступіў беларускі лідар. Вітаючы ўдзельнікаў Еўразійскага эканамічнага форуму, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта самая маштабная адкрытая дыскусійная пляцоўка аб’яднання. Ён выказаў упэўненасць, што абмен думкамі, які адбываўся на працягу дня, будзе карысным для далейшага развіцця ЕАЭС. У сваёй прамове беларускі лідар засяродзіўся на напрамках, развіццё якіх адкрые новы перыяд у гісторыі інтэграцыйнага аб’яднання.
Пуцін прыбыў з рабочым візітам у Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў з рабочым візітам у Беларусь. Самалёт расійскага лідара прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт Кубы: Мы захапляемся Беларуссю і беларускім народам
Кубінскі народ захапляецца Беларуссю і беларускім народам. Пра гэта Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс заявіў журналістам 25 чэрвеня па выніках перамоваў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.