Навiны
Партал «Е-Паслуга» папоўніўся яшчэ адной адмінпрацэдурай
Новая адміністрацыйная працэдура Міністэрства па надзвычайных сітуацыях цяпер даступна на «Е-Паслуга», расказалі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Рытуальны бізнес як прыкрыццё. Мінчанін падмануў кліентаў на больш чым Br190 тыс.
Кастрычніцкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта ўстанавіў абставіны махлярства, учыненага ў асабліва буйным памеры. Аб гэтым паведамілі ў групе па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК па горадзе Мінску.
Развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў
Падчас пасяджэння Пастаяннай камісіі па міжнародных справах канкрэтызавалі кірункі ўзаемаадносін з парламентамі Афрыкі ў кантэксце нацыянальных знешнепалітычных задач. Асобную ўвагу дэпутаты ўдзялілі арганізацыі круглага стала па гэтай праблематыцы.
У склад новай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні і абароне гістарычнай памяці ўвойдуць шэсць беларускіх парламентарыяў
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім ІПАТАЎ у размове з журналістамі нагадаў, што падчас пасяджэння 68-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якое ў чэрвені адбылося ў Брэсце, было прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па захаванні і абароне гістарычнай памяці. Пытанне аб кандыдатах у гэту камісію з беларускага боку было разгледжана ў сераду падчас Савета Палаты прадстаўнікоў.
Рух часова абмяжуюць на пр-це Машэрава ў Мінску
Рух часова абмяжуюць на пр-це Машэрава ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Юныя беларускія весляры заваявалі шэсць узнагарод на старце «Алтайскай рэгаты»
Беларускія спартсмены заваявалі шэсць медалёў у першы дзень міжнародных спаборніцтваў па веславанні сярод юніёраў «Алтайская рэгата», якія праходзяць у Барнауле (РФ), паведамляе БелТА.
Дзячэнка: Навука павінна так паўплываць на развіццё сфер эканомікі, каб забяспечыць прагрэс усіх яе сістэм
Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах па выніках праведзенай нарады ў Кіраўніка дзяржавы па тэматыцы дзейнасці НАН Алег Дзячэнка.
Сергяенка: Маладзёжны фестываль СД упершыню пройдзе ў Беларусі
У рамках фестывалю, які будзе арганізаваны ў Магілёве, адбудзецца форум маладых гісторыкаў Беларусі і Расіі.
Дэпутат: «Неабходна зрабіць так, каб моладзь ішла ў навуку»
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Алег Раманаў.