Навiны
Шэсці, квесты і дыскатэка. Фестываль «Шлях Цмока» пройдзе ў Бярэзінскім запаведніку
Бярэзінскі біясферны запаведнік шосты раз прыме фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока», які адбудзецца 9-10 жніўня. Чым на гэты раз ён здзівіць гасцей, расказаў намеснік дырэктара па турызме прыродаахоўнай установы Аляксандр Волчак, паведамляе БелТА.
Пяціборцы Марук і Гнедчык сталі прызёрамі мінскага этапу Кубка Ляднёва
У сталіцы вызначыліся ўсе прызёры трэцяга этапу міжнароднага турніру па сучасным пяцібор’і «Кубак Паўла Ляднёва», а таксама медалісты чэмпіянату Беларусі ў гэтым відзе спорту, паведамляе БелТА.
У службу 115 за першае паўгоддзе паступіла больш за 1,1 млн заявак і прэтэнзій
У службу 115 за першае паўгоддзе 2025 года паступіла больш за 1,1 млн заявак і прэтэнзій. Пра гэта расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведамляе БелТА.
Дзіця патанула ў тэхнічным калодзежы ў Баранавіцкім раёне
У Баранавіцкім раёне патанула сямігадовае дзіця. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Беларусы ўзялі бронзу на турніры па міні-футболе ў Тайландзе
Зборная Беларусі па міні-футболе стала бронзавым прызёрам турніру Continental Futsal Championship у тайландскім Нонтхабури, паведамляе БелТА.
Крушэнне судна з мігрантамі з Афрыкі: дзясяткі загінулі і прапалі без вестак
Больш за 20 чалавек загінулі, дзясяткі прапалі без вестак у выніку крушэння судна, якое перавозіла мігрантаў з Афрыкі, ля берагоў правінцыі Аб’ян на поўдні Йемена, паведамляе РИА Новости.
Мінская міліцыя ўзмацніла кантроль у інтэрнэце для папярэджання правапарушэнняў з удзелам дзяцей
Сталічная міліцыя ўзмацніла кантроль у інтэрнэце з мэтай папярэджання правапарушэнняў з удзелам дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Як павысіць сваю самаацэнку і стаць больш упэўненым у сабе?
У сучасным свеце ўпэўненасць у сабе і высокая самаацэнка — неад’емны складальнік паспяховага і шчаслівага жыцця. Аднак для многіх людзей унутранае ўспрыманне сябе застаецца пад пытаннем: яны сумняваюцца ў сваіх сілах, недаацэньваюць свае добрыя якасці і часта параўноўваюць сябе з навакольнымі. Такі стан не толькі перашкаджае дасягаць мэт і будаваць здаровыя адносіны, але і падрывае ўнутраную гармонію, ператвараючы жыццё ў барацьбу з уласнымі комплексамі і страхамі. У гэтым артыкуле мы разбяром, што такое самаацэнка, як яна ўплывае на наша жыццё, і прапануем практычныя крокі для яе павышэння — каб кожны мог стаць больш упэўненым, шчаслівым і рэалізаваць свой патэнцыял.
Беларускі Пятрова і Іванова ўзялі золата і бронзу чэмпіянату Еўропы-U21 у стральбе з пісталета
Беларускі Аляксандра Пятрова і Кацярына Іванова сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы сярод моладзі ў стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м, паведамляе БелТА.
Лета на палотнах беларускіх мастакоў
Запланаваная і арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам мастакоў выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы носіць назву «Спёка». Неадпаведнасць канцэпцыі і зместу праекта надвор’ю сёлетняга лета цалкам дарэчная: той, каму надакучылі дажджы, хаця б падчас знаёмства з творчасцю айчынных жывапісцаў і акварэлістаў прыгадае адчуванні аб сапраўднай спёцы; а каму да спадобы тое, што адбываецца за акном, і шкадаваць няма чаго — спякота ў такім варыянце яму па душы.