Навiны
У «БелЭкспа» пачала работу Ecology Expo — 2025
У мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальным выставачным цэнтрам «БелЭкспа», прымаюць удзел больш за 180 кампаній, якія прадставілі такія аспекты экалогіі, як ахова навакольнага асяроддзя, інавацыйныя тэхналогіі, экатурызм і экалагічная адукацыя і асвета. Сярод замежных гасцей — прадстаўнікі Бразіліі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Узбекістана.
Якія ўмовы працы і сацыяльныя гарантыі для моладзі
У Мінску адбылося пасяджэнне камісіі Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы, культуры і маладзёжнай палітыцы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ідэалагічныя і экалагічныя праекты, прааналізавалі ўмовы працы і сацыяльныя гарантыі, якія даюцца маладым спецыялістам, а таксама выступілі перад дэпутатамі з прапановамі па карэкціроўцы шэрагу заканадаўчых норм. Акрамя таго, маладыя парламентарыі ўнеслі прапановы па фарміраванні канцэпцыі Стратэгіі маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву.
Беларускія школьнікі заваявалі дзевяць узнагарод на міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі
На рахунку беларусаў — два «золаты», тры «срэбры» і чатыры «бронзы». Такога высокага выніку нацыянальная зборная дамаглася ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу ў гэтай Алімпіядзе.
У Беларусі скарэкціраваны падыходы да парадку разліку даўгавой нагрузкі грамадзян
У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да парадку разліку паказчыка даўгавой нагрузкі грамадзян. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 29 ліпеня 2025 года № 214, якая ўступае ў сілу з 22 лістапада 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Гарачая лінія па пытаннях засялення ў інтэрнаты стартуе ў БДУ 20 жніўня
Яна будзе працаваць па 29 жніўня. Студэнты і іх бацькі змогуць пазнаёміцца з дадатковай інфармацыяй аб працэсе засялення, неабходных дакументах, жыллёвых умовах і правілах унутранага распарадку.
Маці пяцярых дзяцей стала прафесійным фатографам і фіксуе цудоўныя імгненні жыцця
Што чакае моладзь на працы ў пансіянаце
У Мінскім гарадскім сацыяльным пансіянаце «Крыніца» клопатаў хапае заўсёды. Тут пражывае 440 чалавек — пажылыя людзі і інваліды першай і другой груп. Утульнасць і камфорт для іх ствараюць 185 адданых сваёй справе супрацоўнікаў. Сярод іх ёсць і маладыя спецыялісты, што нядаўна прыступілі да працы.
Спартакіяда для беларускіх СМІ праходзіць ў «Стайках»
Рэспубліканская спартакіяда «Здароўе» работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі». Цягам двух дзён прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі будуць дэманстраваць сваю спартыўную сілу, перадае БелТА.