Навiны
Экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі разгледжаны законапраекты, накіраваныя на павышэнне нацбяспекі і адказнасці за забруджванне навакольнага асяроддзя
Юань патаннеў, расійскі рубель і долар падаражэлі на таргах 30 ліпеня
Першы малады кіроўца-двухтысячнік вызначыўся ў Гродзенскім раёне
На пазіцыі лідара сярод маладых вадзіцеляў выйшаў Кірыл Саўчанка з СВК імя Дзеньшчыкова. На МАЗ-650128 ён першым у краіне перавёз 2 тысячы тон збожжа.
У Мінску вызначылі пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў
Урачыстае мерапрыемства прайшло на базе нядаўна адкрытага Дома моладзі, які не толькі стаў унікальнай пляцоўкай для камунікацый і раскрыцця патэнцыялу маладых людзей, але і аб’яднаў пад сваім дахам вядучыя маладзёжную і дзіцячую грамадскія арганізацыі — Мінскі гарадскі камітэт БРСМ і Мінскі гарадскі савет БРПА.
46-ы З’езд БРСМ пройдзе 24 верасня ў Мінску
24 ліпеня адбыўся ІV Пленум Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сярод асноўных тэм пасяджэння — абмеркаванне пытання аб правядзенні 46-га З’езда БРСМ, прысвечанага 105-годдзю ўтварэння Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі.
У жыхаркі Індыі выявілі групу крыві, якой няма больш ні ў каго ў свеце
Медыкі ў штаце Карнатака на поўдні Індыі выявілі ў сваёй пацыенткі раней невядомы антыген групы крыві, які да гэтага часу не сустракаўся ні ў каго ў свеце. Пра гэта паведаміла газета The New Indian Express.
Сенатар: Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Алена Стальбоўская адзначае той факт, што Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва, дэманструючы гнуткасць і адаптыўнасць ва ўмовах зменлівай глабальнай палітычнай і эканамічнай кан’юнктуры.
Уласны ChatGPT? Вучоны НАН — аб патэнцыяле беларускіх распрацоўшчыкаў
Генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Круглікаў расказаў аб патэнцыяле беларускіх вучоных-распрацоўшчыкаў у сферы штучнага інтэлекту, паведамляе БелТА.
У вядучай педагагічнай ВНУ краіны конкурс на некаторыя спецыяльнасці — больш за 5 чалавек на месца
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, як і ў іншых ВНУ, падвялі вынікі прыёму на бюджэтнае навучанне. Конкурс дазваляе спадзявацца, што прэстыжнасць адной з самых патрэбных у грамадстве прафесій пачынае вяртацца.
Іванец: Набор у каледжы сёлета практычна ў 1,5 раза перавышае набор у ВНУ
Набор у каледжы сёлета практычна ў 1,5 раза перавышае набор у ВНУ. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час наведвання сталічных каледжаў, перадае БелТА.