Навiны
Юнак з Брэста стаў лепшым маладым географам свету
Мікалай МІСІЮК, выпускнік брэсцкай гімназіі № 2 і будучы студэнт геафака БДУ, стаў трыумфатарам сёлетняй Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды (іGeo), якая праходзіла ў Тайландзе. У спаборніцтве, што сабрала прадстаўнікоў амаль пяці дзясяткаў краін, беларус здзівіў свет глыбокімі ведамі, аналітычным мысленнем і ўпэўненасцю ў кожным адказе. Яго перамога — вынік шматгадовай працы, удзелу ў алімпіядах усіх узроўняў, падтрымкі настаўнікаў і асабістага захаплення пытаннямі, якія датычацца сучасных праблем чалавецтва.
БелАЭС сумарна выпрацавала больш за 48 млрд кВт.гадз электраэнергіі
БелАЭС сумарна выпрацавала больш за 48 млрд кВт.гадз. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Беларуская ГРЭС» прадпрыемства «Віцебскэнерга», паведамляе БелТА.
Рыбакоў аб перагаворах Беларусі з ЗША: рыхтуюцца чарговыя захады з абодвух бакоў
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў пракаменціраваў перагаворы Беларусі і ЗША, паведамляе БелТА.
З беларускіх клубаў толькі «Нёман» працягвае барацьбу ў еўракубку
Гродзенцы выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі канферэнцый, жодзінскія тарпедаўцы і мінскія дынамаўцы сёлета ўжо завяршылі еўракубкавы сезон.
Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін у дачыненні да Еўрасаюза і больш чым 60 краін
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін у дачыненні да Еўрасаюза, а таксама больш чым 60 краін ад 15% да 41%. Пра гэта паведамляе ТАСС.
У Беларусі з 1 жніўня выраслі субсідыі на арганізацыю сваёй справы
У Беларусі з 1 жніўня выраслі субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Жыхарка Віцебска страціла буйную суму і засталася з даўгамі
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.