Top.Mail.Ru

Навiны

Парламентарыі з аднадумцамі арганізавалі свята для хворых дзяцей

Парламентарыі з аднадумцамі арганізавалі свята для хворых дзяцей

Яно адбылося на базе магілёўскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва». На яго былі запрошаны 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з’яўляюцца пацыентамі Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Ініцыятарамі выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка і Галіна Бяляева. 


Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода,  які характар у будучага года

Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода, які характар у будучага года

Незалежны, прыгожы, моцны — такія думкі раіліся ў галаве, калі я, хаваючыся за надзейную спіну гаспадара, назірала за яго гнядым любімцам. Племянны жарабец трохгадовы Круп, выпушчаны са стойла, усім сваім выглядам дэманстраваў агонь, энергію, экспрэсію. Усе тыя моцныя якасці, якія нам, беларусам, спатрэбяцца ў наступным годзе.

У Магілёве ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі 630 дзяцей
302

У Магілёве ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі 630 дзяцей

24 снежня ў Палацы культуры адбылося вялікае дабрачыннае свята для дзяцей. Каля абласной навагодняй ёлкі сабраліся дзяўчынкі і хлопчыкі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце, творчасці. Казачныя героі сустракалі іх яшчэ на ўваходзе ў будынак. І сапраўдная атмасфера захапляючай казкі панавала ў палацы. Дзеці прызнаваліся, што Новы год заўсёды для іх чараўніцтва, бо ён прыносіць падарункі, гульні, падарожжы. Юныя ўдзельнікі прымалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі, перажывалі разам з казачнымі героямі навагодняга прадстаўлення. 

Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?
715

Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?

У штогадовай рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці «Калядныя ўзоры», якая праходзіць у Мінску з 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года, прымае ўдзел 75 майстроў Магілёўскай вобласці. Яны прадстаўляюць унікальныя мастацкія творы з лазы, саломы, тэкстылю, керамікі, дрэва, металу, ваты. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама тэкстыльныя лялькі, выцінанкі і шмат чаго іншага не менш цікавага. Рукатворныя сувеніры вельмі добра перадаюць настрой навагодняга свята і даюць магчымасць паглыбіцца ў таямнічы свет нашых продкаў. 

Акцыяй «Нашы дзеці» будзе ахоплена больш за мільён дзяцей

Акцыяй «Нашы дзеці» будзе ахоплена больш за мільён дзяцей

Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падчас знаходжання ў Бялыніцкім раёне.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой азнаёміўся са становішчам спраў у АПК Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой азнаёміўся са становішчам спраў у АПК Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў

На пасяджэнні ў Бялыніцкім раёне былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за год. Гэта працяг той практыкі, якая нядаўна мела месца ў Мсціслаўскім раёне.

Перавозчыкі дзейнічалі па шэрай схеме
217

Перавозчыкі дзейнічалі па шэрай схеме

Гэта высветлілася падчас праверкі арганізацыі, якая працавала з выкарыстаннем сэрвісу «Яндэкс. Таксі». Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне г. Магілёва праверылі суб’ект гаспадарання ў сувязі з яго ліквідацыяй.

Уражанні пісьменніка ад Паслання Прэзідэнта: Не дадзім перапісаць гісторыю

Уражанні пісьменніка ад Паслання Прэзідэнта: Не дадзім перапісаць гісторыю

Мікалай Барысенка, ваенны пісьменнік, гісторык, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» — пра ўражанні ад Паслання Прэзідэнта:
Магілёўская дэлегацыя чакае ад УНС творчай энергетыкі і моцных пасылаў

Магілёўская дэлегацыя чакае ад УНС творчай энергетыкі і моцных пасылаў

Ад Магілёўскай вобласці на УНС у Мінск сёння адправіліся 113 дэлегаты. Яны прадстаўляюць усе раёны рэгіёна, розныя слаі грамадства і сфер дзейнасці. На пляцоўцы каля Магілёўскага аблвыканкама з раніцы панавала ўрачыстая абстаноўка. Дэлегаты і слухачы Усебеларускага народнага сходу горача абмяркоўвалі паміж сабой важную для краіны падзею і ахвотна дзяліліся меркаваннямі.

У Магілёве запрасілі на баль выдатнікаў і актывістаў

У Магілёве запрасілі на баль выдатнікаў і актывістаў

16 снежня каля святочнай ёлкі ў Палацы культуры вобласці кружылі ў бальных сукенках і строгіх касцюмах навучэнцы і студэнты. На навагодняе мерапрыемства атрымалі запрашэнне 50 юнакоў і дзяўчат з ліку адоранай і актыўнай моладзі. Баль адбыўся у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю