Навiны
У наступным годзе на падтрымку АПК будзе выдаткавана больш сродкаў, чым сёлета
У Міжнародны дзень інвалідаў міліцыянеры наведалі Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска
У дзіцячым гарадку жывуць розныя дзеці. Сярод іх — хлопцы і дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця. Ім складана ўдвая: і без бацькоў засталіся, і з хваробай змагаюцца. Выхавальнікі акружаюць іх клопатам. Не застаюцца ў баку і праваахоўныя органы.
Дэпутаты прынялі шэраг законапраектаў
Творчае прывітанне ад салдата Акіма
Цёплыя і па-мастацку аформленыя франтавыя лісты захоўваюцца ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Як праваахоўнікі дапамагаюць знайсці работу тым, хто парушыў закон
У сталіцы працягваецца комплексная работа па працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян, у тым ліку тых, хто знаходзіцца на розных відах уліку. Асаблівая ўвага — да сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, уключаючы асоб з судзімасцю, грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тых, хто не выканаў абавязацельствы па ўтрыманні дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай дзяржавы.
Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка — аб выніках работы і перспектывах развіцця АПК
На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі віцэ-прэм’ер расказаў аб павышэнні канкурэнтаздольнасці і кірунках развіцця аграпрамысловага комплексу краіны, пасля чаго адказаў на пытанні парламентарыяў.
У Мінску праходзіць VII Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя
Сярод удзельнікаў форуму, тэма якога «Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы», — прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, ВНУ, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Прэзідэнт прыняў з дакладам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў Аляксандра Вальфовіча ўражаннямі па выніках праверак боегатоўнасці Узброеных Сіл, якія праводзіліся па даручэнні Галоўнакамандуючага, а таксама справамі ў арміі, у цэлым у сілавым блоку краіны. Акрамя таго, Аляксандр Вальфовіч праінфармаваў аб сустрэчы, якая была праведзена па даручэнні Прэзідэнта, з вадзіцелямі велікагрузаў, што знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы.
Працаўладкаванне не занятых у эканоміцы і заслужаныя ўзнагароды
На пасяджэнні калегіі Міністэрства ўнутраных спраў абмяркоўваліся пытанні прыёму, рэгістрацыі і разгляду заяў, паведамленняў аб злачынствах і правапарушэннях, працы са зваротамі грамадзян. Акрамя таго, у фокусе ўвагі — арганізацыя работы з асобамі, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у органах унутраных спраў, у тым ліку эфектыўнасць мер, што прымаюцца па ўключэнні іх у працоўную дзейнасць.
Падрыхтоўка да зімы, узмацненне кадравай палітыкі і насычаны рабочы графік
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога.