Навiны
Пярцоў: Прапановы ўдзельнікаў праекта «100 ідэй для Беларусі» знайшлі прымяненне ў рэальным сектары эканомікі
Новы дзіцячы садок з басейнам на 230 месцаў з’явіцца ў Мінску
У Мінску плануецца будаўніцтва новага дзіцячага садка з басейнам на 230 месцаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Пярцоў на кніжнай выстаўцы-кірмашы: Нашчадкі па кнігах будуць меркаваць аб нашым часе
Літаратура — частка культуры, якая не знікне, як многія відэаролікі ў папулярных сацсетках. Такой думкай на XXХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы падзяліўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, паведамляе БелТА.
У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў
Напярэдадні Дня Канстытуцыі сцены старажытнай Мінскай ратушы сталі сведкамі важнага рытуалу. Юнакі і дзяўчаты сталіцы атрымалі галоўны дакумент свайго жыцця — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта мерапрыемства было не проста фармальнасцю, а сапраўдным пасвячэннем у дарослае грамадскае жыццё.
У Палаце прадстаўнікоў юным беларусам урачыста ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пуцёўка ў дарослае жыццё
Выстава «Жывое слова мудрасці духоўнай» у Тыдзень праваслаўнай кнігі адкрыецца ў Мірскім замку
Уладзімір Гасцюхін стаў беларускім артыстам задоўга да таго, як пераехаў сюды жыць
Віншаванні народны артыст Беларусі будзе прымаць 10 сакавіка ў сувязі з 80-годдзем. У яго гонар у кінатэатры «Масква» 12 сакавіка адбудзецца святочны юбілейны вечар, дзе акрамя віншавальных урачыстасцяў можна будзе пабачыць выстаўку касцюмаў, у якіх Уладзімір Гасцюхін выходзіў на сцэну ў пастаноўках Тэатра-студыі кінаакцёра. Але большасць людзей усё ж звязваюць яго імя з кіно, таму часткай праграмы стане паказ фільма 2025 года «Мой дзед», знятага расійскімі кінематаграфістамі. Фільм быў прадстаўлены ў праграме кінафестывалю «Лістапад-2025», айчынная публіка яго цёпла вітала не ў малой ступені дзякуючы ўдзелу народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна, — гэта найноўшая праца ў яго фільмаграфіі.
Як адсвяткуюць юбілей Уладзіміра Гасцюхіна на «Беларусь 3»?
Заўтра, 10 сакавіка, народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну спаўняецца 80 гадоў. З нагоды святочнай даты сацыякультурны тэлеканал падрыхтаваў для прыхільнікаў кінамайстра падарунак — паказ шэрагу кінастужак з удзелам акцёра.
У Мінску развіталіся з народным паэтам, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Уладзімірам Карызнам
У Мінску развіталіся з народным паэтам, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Беларусі Уладзімірам Карызнам. Жалобная цырымонія прайшла ў Доме літаратара, паведаміла БелТА.
Развітанне з Уладзімірам Карызнам пройдзе 7 сакавіка ў Доме літаратара
Развітанне з народным паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Карызнам адбудзецца ў 10:30 у Доме літаратара. Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, паведамляе БелТА.