Навiны
Сергяенка: Орша непазнавальна змянілася за апошнія гады дзякуючы дзяржпраграме па развіццю раёна
Праграма развіцця Аршанскага раёна, зацверджаная прэзідэнтам, паспрыяла таму, што райцэнтр змяніўся да непазнавальнасці, тут актыўна развіваюцца прадпрыемствы і сацсеткі. Такім меркаваннем з журналістамі на цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам у скверы працоўнай славы ў Оршы падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, паведамляе БелТА.
Сергяенка: Памяць аб свяшчэнным подзвігу — у нашых генах
Памяць аб свяшчэнным подзвігу савецкага народа, які абараніў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, — у нашых генах. Чаму асабліва важна адстаяць праўду, у час навуковага форуму «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння» растлумачыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, паведамляе БелТА.
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 7 мая
Парламентарыі заслухаюць даклад прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына аб праграме дзейнасці ўрада.
Ігар Сергяенка: «Журналістыка выконвае адну з ключавых функцый па абароне інфармацыйнага суверэнітэту нашай краіны»
У Авальнай зале адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшую творчую работу па асвятленні дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.
З якімі пытаннямі прыходзілі на прыём грамадзян да Ігара Сергяенкі у Мінску
Сярод пытанняў, якiя ўзнiмалi жыхары, — рэгуляванне маёмасных адносiн, выкананне пакаранняў, унясенне змяненняў у медыцынскі агляд прызыўнiкоў i знос аварыйных будынкаў.
«Лепш не скажаш». Ігар Сергяенка — аб прамове Прэзідэнта ў Валгаградзе
Самай яркай падзеяй Міжнароднага патрыятычнага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», які праходзіў па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў горадзе-героі Валгаградзе, стаў удзел у ім прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Пасяджэнне Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі адбудзецца ў чэрвені ў Брэсце
Сергяенка: Спадчыннікаў Вялікай Перамогі аб’ядноўвае памяць
Сергяенка: Мы ніколі не змірымся з пазіцыяй заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю
Мы ніколі не змірымся з пазіцыяй заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка падчас пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў Валгаградзе, перадае БелТА.