Навiны
Больш за 900 тыс. кв. м індывідуальнага жылля плануюць увесці ў строй у Мінскай вобласці сёлета
У Мінскай вобласці ў 2025 годзе плануюць увесці ў строй больш як 900 тыс. кв. м індывідуальнага жылля, і гэта сур’ёзны штуршок для развіцця малых населеных пунктаў. Аб гэтым расказаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама Аляксей Новікаў.
Што змянілася з 1 чэрвеня ў крэдытаванні і будаўніцтве жылля?
Свае «метры» па новых правілах.
Якія часткі горада злучыць чацвёртая лінія метро ў Мінску і калі пачнецца будаўніцтва?
Чацвёртую лінію метро пачнуць узводзіць у сталіцы ў наступным годзе. Дзень амаль трэці мінчан не абыходзіцца без спуску пад зямлю. Сталічнае метро за суткі перавозіць больш за 700 тысяч пасажыраў. Іх выбар не толькі экалагічны, але і проста — лагічны, паведамляе ont.by.
За 4 месяцы 2025-га ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1,1 мільёна «квадратаў» жылля
Больш за 20,7 тыс. беларускіх сем’яў палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2024 годзе
За 2024 год жыллёвыя ўмовы ў Беларусі палепшылі 20 712 сем’яў, з іх 7765 шматдзетных і 5635 маладых сем’яў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
З удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай у Мінску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы
Узнагароды будаўнікам і журналістам.
Да 2030 года ў Гродне намечана ўзвесці 1,1 млн кв. м жылля
Будуем самі! У Мінску праходзіць будаўнічая выстава «Будпрагрэс-2025»
Мінбудархітэктуры: аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля будуць расці
Аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля ў Беларусі будуць расці, яно запатрабавана. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі — начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская, паведамляе БелТА.
Мінэнерга завяршае аналіз пытання будаўніцтва другой АЭС
Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз: «У 2023 годзе мы завяршылі самы маштабны праект Саюзнай дзяржавы — будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта не проста крыніца энергіі, яна забяспечвае энергетычную незалежнасць Беларусі. У нашу краіну прыйшлі канцэптуальна новыя тэхналогіі, мы атрымалі досвед будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС. І мы разумеем, што за гэтымі тэхналогіямі — будучыня. Цяпер многія краіны свету заяўляюць аб сваіх намерах у найбліжэйшы час развіваць атамныя тэхналогіі. Дальнабачнае рашэнне нашага кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці будаўніцтва атамнай электрастанцыі, прынятае яшчэ ў далёкім 2008 годзе, поўнасцю сябе апраўдала. У той час як іншыя краіны яшчэ толькі прыходзяць да гэтага разумення, мы эксплуатуем АЭС. Вядома, спыняцца на дасягнутым нельга, цяпер ідзе прапрацоўка пытання будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», — падкрэсліў Дзяніс Мароз тэлеканалу «Першы інфармацыйны».