Навiны
З палёў краіны ўбрана 10,8 мільёна тон збожжа
Паводле аператыўных звестак, на 14 лістапада з палёў краіны намалочана 10 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. І гэта на 778 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату летась, пракаментавалі ў Мінсельгасхарчы.
У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё
Тыраж маркі складзе 8 тысяч экзэмпляраў. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт першага дня. Гашэнне адбылося спецыяльным штэмпелем, які дзейнічае толькі адзін дзень.
Рэкорды на палях і ўпэўнены рост: Гомельшчына прадставіла лідараў АПК і галоўныя дасягненні сельгасгода
Цёплыя віншаванні і шчырыя словы ўдзячнасці, ганаровыя граматы, падзякі, а таксама каштоўныя падарункі атрымалі перадавікі АПК Гомельскай вобласці.
Больш за тыдзень з класным маскоўскім тэатрам: «Майстэрня Пятра Фаменкі» прывезла ў Мінск чатыры спектаклі
Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.
Больш за 30 тыс. тон пясчана-салянай сумесі нарыхтавана прадпрыемствамі ЖКГ Мінскай вобласці да зімы
Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным аб’яднанні «ЖКГ Мінскай вобласці».
У СК назвалі папярэднюю прычыну смерці Максіма Зяньковіча — утапленне
У прэс-службе Следчага камітэта расказалі аб прычынах смерці падлетка з Бярэзінскага раёна, якога шукалі шэсць дзён.
У сталіцы плануюць устанавіць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ
У сталіцы плануюць устанавіць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
У Бабруйску жанчына не змагла зняць пярсцёнак перад накладаннем гіпсу: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі
У Бабруйску жанчына не змагла зняць пярсцёнак з пальца перад накладаннем гіпсу. Але на дапамогу ёй прыйшлі ратавальнікі. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У Віцебску ў двух наркакур’ераў-замежнікаў канфіскавана больш за 3,5 кг асабліва небяспечнага псіхатропу
Супрацоўнікі наркакантролю Магілёўскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі ў Віцебску дваіх замежнікаў за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.