Навiны
Экзотыку ўсходняга Палесся паказалі на выставе праекта «Брэстчына этнаграфічная»
Столінскі і Лунінецкі раёны суседнічаюць. Але многія элементы традыцыйнай народнай культуры, якая каранямі ідзе ў глыб вякоў, адрозніваюцца, што сведчыць аб духоўным багацці продкаў. Па касцюме, галаўным уборы, посцілках і ручніках можна пазнаць куток, у якім жыла і працавала майстрыха-гаспадыня.
Як працуе найлепшы ТЦСАН Беларусі?
На тэрыторыі Віцебскай вобласці функцыянуюць 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожнага — свае метады і формы работы з падапечнымі, аднак Пастаўскі ТЦСАН, безумоўна, можна назваць лідарам у якасці аказання паслуг пажылым і інвалідам, бо не першы год установа становіцца найлепшай у краіне. Па выніках мінулага года калектыў сацыяльных работнікаў з Пастаў таксама названы пераможцам спаборніцтваў у сферы сацыяльнага абслугоўвання.
У Магілёве плануюць стварыць пастаянную экспазіцыю мастакоў рэгіёна
Пра гэта паведаміў Яўген Белавусаў, намеснік дырэктара па мастацкай рабоце абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава. Такая экспазіцыя дапамагла б зразумець, як творцы вобласці бачаць сёння Беларусь і край, у якім жывуць і працуюць.
Выстаўка творчасці дзяцей з аўтызмам праходзіць у Савеце Рэспублікі
Наталля Качанава азнаёмілася з творчымі работамі дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра ўстаноў адукацыі і культуры Бярозаўскага раёна. Унікальная выстаўка экспануецца ў фае Савета Рэспублікі.
Дэпутаты прынялі змяненні ў заканадаўства аб рыэлтарскай дзейнасці
Адкрываючы чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка нагадаў, што 25 сакавіка дэпутаты сталі сведкамі і ўдзельнікамі падзеі гістарычнай значнасці. Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі, па яго словах, азнаменавала сабой завяршэнне працэсу маштабных грамадска-палітычных пераўтварэнняў — краіна ўступіла ў новы этап свайго развіцця.
Пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 2 красавіка
Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 2 красавіка пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегацыя жанчын-дэпутатаў Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан гэтымі днямі наведвае Міншчыну
У рамках падпісанага на Форуме рэгіёнаў пагаднення паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Дзяржаўным Саветам Рэспублікі Татарстан аб гандлёва-эканамічным, гуманітарным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве дэлегацыя жанчын Рэспублікі Татарстан у гэтыя дні наведвае Мінскую вобласць. Замежныя госці знаёмяцца з культурна-гістарычнай спадчынай Міншчыны, яе эканамічным і прамысловым, турыстычным патэнцыялам. Так, у панядзелак член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая разам з дэлегацыяй жанчын-дэпутатаў Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан наведалі знакавае для кожнага беларуса месца — мемарыяльны комплекс «Хатынь», азнаёміліся з яго трагічнай гісторыяй, аддалі даніну памяці, усклалі кветкі... Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да займальнага падарожжа.
Якіх змяненняў чакаць у заканадаўстве аб зямлі?
У Авальнай зале Дома ўрада пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара СЕРГЯЕНКІ прайшоў семінар на тэму «Акутальныя пытанні прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель на сучасным этапе». На ім дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі рэспубліканскіх мясцовых органаў улады, прадстаўнікі судзейскага корпуса абмеркавалі даволі аб’ёмны спектр пытанняў, прааналізавалі дзеянні нормаў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, прымяненне зямельнага заканадаўства, рэалізацыю норм і многае іншае.
«Перадпаказ. Смерць аднарога», «Астраразборы» і «Зверапошук»
«Перадпаказ. Смерць аднарога», «Астра разборы», «Беласнежка», спектакль «Качынае паляванне», спектакль «Дзядзечкаў сон», прэм’ера «Сотнікаў», дзіцячы майстар-клас, «Зверапошук», баявік «Новакаін», «Прыгоды Марты і Маі», «Прыгоды Бураціна, або таямніца залатога ключыка» і канцэрт «Шэдэўры неакласікі на біс» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Мастацтва буйным планам
На персанальную выстаўку майстра манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісца Барыса Семілетава «Буйным планам» запрашаюць у галерэю «Арт-Фабрыка». Тыдзень таму экспазіцыя, у якую ўвайшлі карціны, напісаныя і некалькі гадоў таму, і сёлета, размясцілася на пляцоўцы, дзе цяпер можна пазнаёміцца з работамі іншых беларускіх жывапісцаў, у тым ліку сына Барыса Семілетава — Івана.