Навiны
На Сонцы 5 лютага адбылося 10 моцных успышак
На Сонцы 5 лютага было зафіксавана 10 успышак перадапошняга класа магутнасці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на звесткі, прадстаўленыя на сайце лабараторыі сонечнай астраноміі ІКД РАН і ІСЗФ СА РАН.
«Парад планет» парадуе аматараў астраноміі 28 лютага
Кожная трэцяя кепка ў свеце зробена ў кітайскім пасёлку Лігэчжуан
У пасёлку Лігэчжуан горада Цзяачжоу, што ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), засяроджана звыш 600 прадпрыемстваў па вытворчасці галаўных убораў, якія штогод выпускаюць 1,2 мільярда спартыўных і паўсядзённых кепак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Спаборніцтвы зімовай Алімпіяды-2026 пачаліся ў Італіі
У Італіі 4 лютага дадзены старт спаборніцкай праграме зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, паведамляе БелТА.
Высокі ўзровень міждзяржаўнага дыялогу. Беларусь і Венесуэла маюць намер і ў далейшым паглыбляць супрацоўніцтва
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі 4 лютага сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэа Габрыэлай Караа Фарыя. Аб гэтым паведамляе БелТА.
На Зямлі пачалася магнітная бура
Магнітная бура пачалася на Зямлі, расказалі ў Лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў (ІКД) РАН. Навукоўцы ацэньваюць яе як слабую, але, паводле іх прагнозаў, яна можа дарасці да сярэдняй ці моцнай на працягу сутак. «Рэгіструецца пачатак магнітных бур планетарнага маштабу. У цяперашні момант узровень складае G1 (слабыя буры), але на працягу сутак магчымы рост да ўзроўню G2-G3», — гаворыцца на сайце лабараторыі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Кошт біткойна ўпаў да мінімуму з лістапада 2024 года
Кошт біткойна ўпаў да мінімальнага значэння з 6 лістапада 2024 года — паказчык апусціўся да $ 72 тыс., вынікае з даных таргоў, паведамляе БелТА.
Сіняўскі аб дзейнасці ратавальнага ведамства ва ўмовах маразоў: зладжаная работа, хуткае рэагаванне
Падрабязней аб змесце свайго даклада Прэзідэнту міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў журналістам. Паводле яго слоў, кіраўніка дзяржавы цікавіла сітуацыя ў краіне, якая ўзнікла з-за складаных умоў надвор’я і моцных маразоў. Міністр далажыў Прэзідэнту, што асноўная ўвага ў рабоце ведамства была засяроджана на некалькіх крытычна важных кірунках.
У Кітаі пашыраецца вытворчасць транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі
Па выніках мінулага года аб’ёмы як вытворчасці аўтамабіляў, так і іх продажаў у Кітаі перавысілі 34 мільёны адзінак, дасягнуўшы новых гістарычных максімумаў. Аб гэтым сведчаць даныя Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая (CAAM), перадае «Сіньхуа».
Лукашэнку далажылі аб сітуацыі ў краіне на фоне ўзмацнення маразоў і рэагаванні на НС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 4 лютага заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях (НС) Вадзіма Сіняўскага аб сітуацыі ў краіне на фоне ўзмацнення маразоў і аб рэагаванні на НС у сувязі з умовамі надвор’я. Аб гэтым паведамляе БелТА.