Навiны
Турнір SmartRoboFest сабраў у Брэсце каля 300 удзельнікаў
У Брэсце праходзіць турнір па робататэхніцы SmartRoboFest. Яго ўдзельнікамі сталі каля 300 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, паведаміла БелТА.
Аўтары фільма «Пераломны момант» рыхтуюць да шырокага паказу на вялікім экране больш удасканаленую версію
Гэта будзе ўжо восьмы варыянт. Рэжысёр карціны Дзмітрый Сарока параіў яго паглядзець і тым, хто ўжо пабываў на паказе ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»: гэта дапрацаваная, палепшаная, больш драйвовая версія.
Мінкультуры зацвердзіла праект зон аховы Свята-Пакроўскай царквы ў Нясвіжскім раёне
Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці — Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Гэта вынікае з пастановы ведамства ад 30 кастрычніка нумар 127 — дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Базавая велічыня з 1 студзеня 2026 года складзе Br45
Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2026 года складзе Br45. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Беларускія плыўцы заваявалі 16 узнагарод у першы дзень Кубка наймацнейшых
Беларусы заваявалі 16 медалёў на старце Кубка наймацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Мінску, паведаміла БелТА.
Мінск прымае міжнародны архітэктурны форум
Гэта мерапрыемства пад назвай «Эфектыўнае асяроддзе» сёлета адбудзецца 29 лістапада ў зале Фалкон атэля Марыёт.
У Палацы Рэспублікі падвялі вынікі першага «РадыёТрыумфу»
Беларускае радыё працягвае маштабна святкаваць свой векавы юбілей. Кульмінацыяй святочнага марафону стаў вечар 19 лістапада, калі ў Палацы Рэспублікі запаліліся агні цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў І Нацыянальнага конкурсу «РадыёТрыумф».
У красавіку 2026 года Мінск стане пляцоўкай «Вялікага турыстычнага тыдня»
Турыстычны патэнцыял Чэрвеньскага раёна абмеркавалі на выязным семінары
Не варта забываць, што гэта малая радзіма многіх знакамітых людзей. Гэта і кампазітар Станіслаў Манюшка, і адзін з самых дарагіх мастакоў сучаснасці Хаім Суцін, і жывапісец Шрага Царфін, і касманаўт Алег Навіцкі.
Беларусь і Казахстан плануюць у бліжэйшы час дасягнуць тавараабароту ў 1 мільярд долараў
У сераду ў Доме ўрада адбылася сустрэча Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Турчына з міністрам гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан Арманам Шакаліевым. На ёй бакі абмеркавалі ключавыя аспекты далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.