Навiны
Біткоін упершыню з 11 красавіка 2025 года ўпаў ніжэй за $80 тыс.
Кошт біткоіна падчас таргоў апусціўся ніжэй за $80 тыс. упершыню з 11 красавіка 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА.
Беларускі дыпламат: Усе нашы ініцыятывы на міжнародных пляцоўках маюць аб’яднальны характар
Ініцыятывы Беларусі на міжнародных пляцоўках маюць аб’яднальны характар і накіраваны на дыялог, адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня мірнага суіснавання, якое адбылося 28 студзеня ў Доме дружбы, паведамляе БелТА.
У Нацыянальным музеі Кітая выставілі артэфакты старажытнай цывілізацыі Шу
У Нацыянальным музеі Кітая ў Пекіне праходзіць выстава, прысвечаная старажытнай цывілізацыі Шу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
30 гадоў падтрымкі юных талентаў: канцэрт падкрэсліў плён дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта
Архіўныя дакументы, якія мала хто бачыў, прыадкрываюць «творчую кухню» Івана Шамякіна
Ён з пакалення пераможцаў — прайшоў Вялікую Айчынную, а гэта тая частка жыцця, што вызначала асабісты шлях і творчы лёс многіх пісьменнікаў савецкага часу. Іван Шамякін быў яго часцінкай, пра яго пісаў. А яго творы і цяпер дапамагаюць зразумець прыроду «балючых пунктаў» і характараў беларускіх людзей, а таксама нашу адметную ментальнасць, што так ці інакш выяўляе сябе ў розныя эпохі.
Беларуская культура атрымае «прапіску» ў Кітаі: падпісаны мемарандум аб стварэнні тэматычнага гарадка
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам культуры Беларусі падпісаны ў кітайскім горадзе Наньтун падчас маштабнага міжнароднага праекта «Славянскі фестываль — беларускі гарадок». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.
У кітайскай «сталіцы шэрані» турыстычны сезон
Горад Цзылінь у аднайменнай правінцыі на паўночным усходзе Кітая вядомы як «сталіца шэрані Кітая», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
ДПК: перад выхаднымі 260 грузавікоў знаходзяцца ў чарзе ў Літву
Перад выхаднымі 260 грузавікоў знаходзяцца ў чарзе ў Літву, паведамляе БелТА.
Кітай застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам рознічнага анлайн-гандлю
Кітай застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам рознічнага анлайн-гандлю ўжо 13 гадоў запар. Летась аб’ём лічбавага спажывання ў краіне перавысіў 23,8 трлн юаняў. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, перадае «Сіньхуа».