Навiны
У Лёзненскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі малочна-таварны комплекс
Аб’ект узводзілі па ўказе Прэзідэнта № 442 «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм». Ён уяўляе сабой сучасны малочна-таварны комплекс на два кароўніка. На МТК таксама пабудаваны даільна-малочны блок, памяшканне для сухастойных кароў, радзільнае аддзяленне, прафілакторый для цялят, сянажныя траншэі і водазабор. На прылеглай тэрыторыі правялі добраўпарадкаванне.
Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я
Нягледзячы на развіццё тэхналогій, умовы надвор’я па-ранейшаму сярод ключавых фактараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Кліматычныя змены кідаюць выклік як аграрыям-практыкам, так і навуцы. Што супрацьпаставяць навукоўцы «нябеснай канцылярыі»? Ці можа анамальна цёплая зіма стварыць праблемы для ўраджаю азімых? І якія прагнозы на будучы сельскагаспадарчы сезон? Пра гэта «Звяздзе» распавялі ў Навукова-практычным цэнтры па земляробстве НАН Беларусі.
Аграрыі Беларусі сабралі рэкордныя ўраджаі азімага ячменю, рапсу, кукурузы
Па выніках сельскагаспадарчага сезона 2024 года беларускія аграрыі атрымалі рэкордныя валавыя зборы азімага ячменю, кукурузнага збожжа і рапсу. Як удалося дасягнуць уражлівага выніку, БелТА пацікавілася ў начальніка ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Каскевіча.
Калі жыць і працаваць на зямлі прэстыжна
Калі мы Палессе прывядзём у парадак, мы толькі за кошт Палесся накормім усю краіну. Палессе кінуць нельга.
Малако толькі класам «экстра»
«Малочнатаварныя комплексы ў наступнай пяцігодцы будуць пабудаваны па ўсёй краіне. У «загашніках» мы карову трымаць не можам. Карова павінна быць у «палацы».