Навiны
Лукашэнка адобрыў пагадненне аб стварэнні ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку аб’ектаў прамысловай уласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ № 3, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб сэрвісе, што дае магчымасць ажыццяўляць пошук інфармацыі аб аб’ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым паведамляе БелТА.
Мінэканомікі — аб папярэдніх выніках рэалізацыі Стратэгіі-2025 і старшынства Беларусі ў ЕАЭС
Алеся АБРАМЕНКА расказала аб рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС, сумесных праектах у сферы прамысловасці, аховы здароўя, турызму, забеспячэнні харчовай бяспекі і іншых важных акцэнтах года старшынства нашай краіны ў органах ЕАЭС.
Казахстан аб'явіў прыярытэты свайго старшынства ў ЕАЭС у 2026 годзе
Старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2026 года пераходзіць ад Беларусі да Казахстана. Прыярытэты казахстанскага боку выкладзены ў звароце Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева да кіраўнікоў дзяржаў — членаў ЕАЭС, тэкст якога распаўсюдзіла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе БелТА.
«Дзейнічаем узгоднена»: Мінэканомікі — аб папярэдніх выніках рэалізацыі Стратэгіі-2025 і старшынства Беларусі ў ЕАЭС
Рэгуляванне электроннага гандлю, агульны рынак лякарстваў, сумесныя праекты. Што новага рыхтуюць краіны ЕАЭС
Пяткевіч ацаніла вынікі старшынства Беларусі ў ЕАЭС
Старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе было вельмі эфектыўным. Аб гэтым намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
Тарыфная льгота на ўвоз электрамабіляў у Беларусь, Арменію і Кыргызстан пачне дзейнічаць з 22 студзеня 2026 года
Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 снежня 2025 года № 111 аб прадастаўленні тарыфнай ільготы ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытнай пошліны ў дачыненні да электрамабіляў, што ўвозяцца ў шэраг дзяржаў-членаў у 2026 годзе, пачне дзейнічаць з 22 студзеня, паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Краіны ЕАЭС дэманструюць устойлівы эканамічны рост
Пра гэта паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі. У прыватнасці, па выніках 10 месяцаў 2025 года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 2,9 %. Прамысловасць вырасла на 1,3 %, пры гэтым найбольшы ўклад унесла апрацоўчая галіна — рост на 2,9 %.
Беларуская энергасістэма гатовая да інтэграцыі яшчэ аднаго яе блока ў 2035 годзе
У панядзелак, у Дзень энергетыка, на базе Беларускай АЭС прайшло выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў. У цэнтры ўвагі дэпутатаў і спецыялістаў было ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы атамнай энергетыкі. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з функцыянаваннем атамнай электрастанцыі, абмеркавалі планы па далейшым развіцці атамных генерыруючых магутнасцяў, разгледзелі пытанні ўдасканалення заканадаўства і нарматыўна-прававой базы ў сферы атамнай энергетыкі, а таксама сустрэліся з працоўным калектывам.
У якім годзе ў Беларусі можа з’явіцца трэці энергаблок БелАЭС? Расказаў міністр энергетыкі
Міністр энергетыкі Дзяніс Мароз перад пачаткам выязнога пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў назваў арыенціровачныя тэрміны ўводу трэцяга энергаблока БелАЭС у эксплуатацыю, паведамляе БелТА.