Top.Mail.Ru

Навiны

Праз агонь, дым, ваду і паветра — падчас семінара «Адзін дзень з МНС»

Праз агонь, дым, ваду і паветра — падчас семінара «Адзін дзень з МНС»

Журналісты мяняюць прафесію!
ФСАН растлумачыў навацыі ў дзяржстрахаванні і пенсіённым забеспячэнні

ФСАН растлумачыў навацыі ў дзяржстрахаванні і пенсіённым забеспячэнні

Дыстанцыйна, аўтаматызавана, без падачы дакументаў
Якія навіны прадугледжаны сёлета для жадаючых паступіць у ССНУ?

Якія навіны прадугледжаны сёлета для жадаючых паступіць у ССНУ?

Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін падачы дакументаў з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня на бюджэт, а на платнае навучанне — з 18 ліпеня да 14 жніўня.

Як «разводзяць» падлеткаў і каго падманваюць яны?

Як «разводзяць» падлеткаў і каго падманваюць яны?

Навінамі аб тым, што кагосьці ашукалі праз інтэрнэт, сёння нікога не здзівіць. Нам увесь час раяць быць уважлівымі і асцярожнымі. Аднак, калі лёгка падмануць дарослых, што казаць пра дзіця ці падлетка? І як данесці ім правілы бяспекі? Адметна, што нярэдка і самі падлеткі лічаць, што ў інтэрнэце яны няўлоўныя, а значыць там можна рабіць што заўгодна. Расказваем, чым гэта небяспечна, як абараніць і навучыць дзяцей правілам паводзін у кіберпрасторы.

Сёлета ў студэнты БДУ залічаны 144 мэтавікі

Сёлета ў студэнты БДУ залічаны 144 мэтавікі

Беларускія ўніверсітэты ўвайшлі ў заключную стадыю прыёмнай кампаніі. Многія абітурыенты ўжо сталі студэнтамі, выбраўшы шлях мэтавага навучання. Сёння гэта форма запатрабавана як выпускнікамі, так і работадаўцамі. Пра тое, якія гарантыі атрымліваюць мэтавікі, у чым зацікаўленасць заказчыкаў і ВНУ, а таксама аб прыёме будучых студэнтаў мы даведаліся ў рэктара БДУ прафесара Андрэя Караля.

Якія вынікі падачы дакументаў у ВНУ

Якія вынікі падачы дакументаў у ВНУ

На 31,8 тыс. бюджэтных месцаў прэтэндуюць 46,1 тыс.


З чым ішлі людзі на прыём да сенатараў у Гомельскай вобласці

З чым ішлі людзі на прыём да сенатараў у Гомельскай вобласці

Правядзенне адзінага дня прыёму ў рэгіёнах стала ўжо добрай традыцыяй і свайго роду візітнай карткай Савета Рэспублікі, які з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У вызначаны дзень сенатары працуюць ва ўсіх без выключэння раёнах вобласці, і жыхары могуць на месцы агучыць прадстаўніку вышэйшай заканадаўчай улады праблемы, якія хвалююць, задаць пытанні, якія цікавяць, або падзяліцца ўласнай ідэяй ці ініцыятывай. Учора такі паўсюдны дыялог з людзьмі члены Савета Рэспублікі праводзілі ва ўсіх райцэнтрах Гомельскай вобласці. 

Закрыццё пунктаў пропуску, узмоцнены кантроль: кіраўнік мытнага камітэта аб прычынах чэргаў на граніцы

Закрыццё пунктаў пропуску, узмоцнены кантроль: кіраўнік мытнага камітэта аб прычынах чэргаў на граніцы

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў рамках Адзінага дня інфармавання расказаў журналістам, у чым прычыны чэргаў на граніцы і што робіцца беларускай мытняй для іх мінімізацыі. 

Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?

Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?

Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.

Што і пачым можна купіць на школьным кірмашы?

Што і пачым можна купіць на школьным кірмашы?

Праз паўтара месяца пачнецца новы навучальны год — а гэта значыць, што прыйшоў час закупляцца ўсім неабходным для школы. У рэгіёнах і ў сталіцы ўжо разгарнуўся маштабны гандаль! Школьныя кірмашы актыўна пашыраюць асартымент тавараў да новага навучальнага года. Акрамя таго, у гандлёвых аб’ектах афармляюцца спецыяльныя «Куткі школьніка» і «Куткі першакласніка». «Звязда» разабралася, як будзе ажыццяўляцца гандаль у сёлетнюю гарачую пару, а таксама даведалася, колькі ў сярэднім будзе каштаваць апрануць дзіця ў школу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю