Навiны
«Дынама-Мінск» паўтарыла рэкорд клуба
Перамога тыдня. Уладзіслаў Казлоў выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па барацьбе, які праходзіць у Албаніі. Беларускі спартсмен стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 87 кг у вольнай барацьбе. Пакуль гэта адзіны медаль беларускай каманды на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы. 12 сакавіка на дыван выйдуць барцы грэка-рымскага стылю.
Беларуска Рэчкіна ўзяла серабро на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Стамбуле
Беларуска Аліна Рэчкіна стала прызёрам міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы «Кубак Басфора», паведамілі БелТА ў прэс-службе БАГ.
Чым будзе адметна ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
У сераду стартуе ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Традыцыйная культурна-асветніцкая падзея сёлета збярэ гасцей, удзельнікаў і наведвальнікаў з 12 да 16 сакавіка. Кніжны форум, як заўсёды, абяцае быць цікавым і азнастайным. Напярэдадні арганізатары і прадстаўнікі некаторых беларускіх выдавецтваў распавялі аб ключавых падзеях, новаўвядзеннях сёлетняй выстаўкі-кірмашу, а таксама праанансавалі тэмы экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак.
«Шляхі натхнення» Аляксандры Дзятлавай
Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Saudade па-беларуску
Супярэчліваму і складанаму эмацыянальнаму стану, які характарызуецца неперакладальным партугальскім тэрмінам «saudade», прысвяцілі свае работы беларускія мастакі. Гэты стан, згодна з вызначэннем арганізатараў, спалучае ў сабе светлы смутак, меланхолію, настальгію па страчаным, нуду па няздзейсненым, чуллівасць, пачуццё часовасці шчасця. Так, паняцце не ўтрымлівае негатыўнага падтэксту і, як мяркуецца, нараджае летуценную задуменнасць.
«Паспець усё ўсюды і адразу», «Радніна» і «Мартшоў»
«Паспець усё ўсюды і адразу», «Скончыцца лета», спектакль «Кадрыля», спектакль «Сведка абвінавачвання», «Прарок. Гісторыя Аляксандра Пушкіна», «Каралеўскія прыгоды», гульнявая праграма «Каралеўства жаданняў», «Музычны вернісаж», «Мартшоў», «Сівізна ў бараду — бес у рабро», «Радніна» і выстава «Мужчынскае-жаночае: гармонія двух светаў» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Алесь Бадак: Кнігі — настаўнікі, якіх мы можам выбіраць самі
На наступным тыдні будзе праходзіць Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Карэспандэнт «ЛіМа» сустрэлася з вядомым пісьменнікам, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем Бадаком, каб пагутарыць пра сучасную літаратуру і даведацца, як стварыць беларускі бестселер.
Федэрацыя прафсаюзаў актывізуе супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму з Пакістанам
Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў правялі анлайн-сустрэчу з калегамі з Усепакістанскай федэрацыі аб’яднаных прафсаюзаў. Сярод актуальных тэм — пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму.
Розныя погляды на адну тэму
Чалавек і навакольнае асяроддзе — галоўнае, што цікавіць пераважную большасць беларускіх жывапісцаў. І кожны вырашае задачы, звязаныя з распрацоўкай тэмы, па-свойму. Здараецца, на карціне таго ці іншага аўтара адлюстраваны нічым не прыкметны або нечым адметны краявід — і ніводнай выявы чалавека не знайсці на палатне, але глядач не зусім зразумелым чынам адчувае прысутнасць людзей: недзе зусім побач ці нават проста тут... Вось, напрыклад, ён, мастак, стаіць на ўзгорку і ўглядаецца ўдалячынь, здаецца, задумаўся, і думкі яго не толькі аб убачаным.
Каранік: Гэта падыме кардыядапамогу ў рэгіёне на новы ўзровень
Мадэрнізаваная рэнтгенаперацыйная з новым ангіяграфічным комплексам з інтэграванай сістэмай для радыёчастотнай абляцыі адкрылася ў Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік, перадае БелТА.