Навiны
У Прыморскім краі на тэхналагічную лінію ўрачыста выйшлі новыя БЕЛАЗы
Цырымонія ўводу ў эксплуатацыю трох новых кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-7513d грузападымальнасцю 130 т прайшла на вугальным разрэзе «Паўлаўскі № 2» кампаніі «Прыморсквугаль», паведамілі БелТА ў прэс-службе БЕЛАЗа.
У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і ковіду
У паліклініках сталіцы працягваецца вакцынацыя супраць грыпу і каранавіруса. Адначасова можна зрабіць дзве прышчэпкі, прычым бясплатна, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Гаражнага злодзея знайшлі па паху
На працягу месяца у адным з гаражных кааператываў Магілёва адбылося тры крадзяжы, падчас якіх, па словах пацярпелых, зніклі электраінструмент, акумулятарная батарэя і іншыя рэчы на агульную суму каля 4 тысяч рублёў. Па гэтых фактах Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальныя справы.
У крамах Магілёўскай вобласці прадавалі пратэрміноўку і завышалі цану ў 3,3 раза
Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў гандлёвыя аб’екты ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці і выявіў факты рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў і завышэння цэн. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.
Мінчан папярэдзілі аб зеленаватым колеры вады ў кранах. Нічога небяспечнага ў гэтым няма
Мінчан папярэдзілі аб магчымых зменах колеру вады ў кранах пачынаючы з 11 лістапада. Пра гэта паведаміла БелТА.
Зацверджаны праекты зон аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гомельскім раёне і Брэсце
Міністэрства культуры зацвердзіла праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, размешчаных у Гомельскім раёне і Брэсце. Гэта вынікае з пастаноў ведамства ад 23 кастрычніка № 119 і ад 24 кастрычніка № 121, якія апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску
17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».
Відэаролік у сетках як нагода вывучыць асартымент вясковай крамы
Нядаўна ў TіkTok быў апублікаваны відэасюжэт, аўтар якога ўзняў вельмі актуальную на сёння тэму, што знаходзіцца на самым высокім кантролі, — гандаль на вёсцы. Маўляў, жыхарам аграгарадка Слабада Лепельскага раёна для таго, каб набыць прадукты харчавання, тавары паўсядзённага попыту, прыходзіцца ехаць у райцэнтр. Бо ў краме «Каравай», якая была адкрыта летась, купляць няма чаго — зусім невялікі асартымент тавараў, другая — наогул закрытая.
Невяроўскі: заходнія суседзі Беларусі прадаўжаюць палітыку эскалацыі і мілітарызацыі
Суседзі Беларусі прадаўжаюць палітыку эскалацыі і мілітарызацыі. Аб гэтым пасля адкрыцця абноўленай пагранічнай заставы «Крайванцы» ў Ашмянскім раёне каля беларуска-літоўскай граніцы сказаў журналістам намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Невяроўскі, паведаміла БелТА.