Навiны
Рыжанкоў анансаваў афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана
У рамках маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС 26-27 чэрвеня.
Беларусь і Кітай гатовы да пашырэння супрацоўніцтва ў сферы спорту
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэўся з першым намеснікам кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спорту Кітая Чжан Цзяшэнем. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінспорту.
Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых
Ячаста бяру ў рукі яго ўжо зачытаны, у працёртых карычневых вокладках аднатомнічак, гартаю старонкі, перачытваю нанова некалі падкрэсленае, гляджу фотаздымкі і згадваю тое, што ўжо, відаць, ніколі не сатрэцца з памяці ды, на жаль, і не паўторыцца. Спявае радком і сама назва кнігі: «Лічыла дні зязюля» (1987). Скупой была яна, зязюля яго веку. Адмерала ўсяго няпоўных трыццаць сем гадоў. А пазнаёміліся мы, калі яму не было і сямнаццаці.
Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?
Чалавек дасведчаны адразу адкажа — без бітуму. Гэты прадукт перапрацоўкі сырой нафты можна назваць стратэгічным у дарожным будаўніцтве — ён звязвае разам усе кампаненты сумесі асфальтабетону. Яго пры нашай праграме аднаўлення вялікіх і малых дарог трэба шмат. Да таго ж, смалістае рэчыва задзейнічана ў рамонце і ўладкаванні дахаў і гідраізаляцый. Зразумела, што ад яго якасці залежыць у тым ліку і бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Мы накіраваліся на Чэрвеньскі нафтабітумны завод, дзе вырабляецца трэць бітуму ў краіне, каб даведацца, як робяць гэты важны кампанент, як павышаюць яго якасць. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці, абвешчаныя кіраўніком дзяржавы, працоўны калектыў прадпрыемства ставіць перад сабой асабліва шмат задач, звязаных з павышэннем якасці прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці.
«Мы хваляваліся, але атрымалі задавальненне ад гэтага гістарычнага моманту»
Уражанні футбалістаў ад першага матчу на новым стадыёне.
Футбалісты беларускай «маладзёжкі» згулялі ўнічыю на новым Нацыянальным стадыёне
Футбалісты маладзежнай зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з камандай Кітая ў таварыскім матчы ў Мінску − 1:1, паведамляе БелТА.
Ад праверкі ніхто не ўхіліцца. Як праводзяць вымярэнні выкідаў забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах
Намеснік начальніка ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя» Святлана Касцян расказала аб тым, як працуе кантроль за выкідамі забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах, паведамляе БелТА.
Федэрацыі футбола Беларусі і Кітая маюць намер развіваць супрацоўніцтва
Афіцыйная дэлегацыя з Кітая перад адкрыццём Нацыянальнага футбольнага стадыёна пабывала на базе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Мінску. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Матчам маладзежных зборных Беларусі і Кітая адкрыецца Нацыянальны футбольны стадыён
Футбалісты маладзежных зборных Беларусі і Кітая правядуць 7 чэрвеня таварыскі матч у Мінску, паведамляе SB. by.