Навiны
План развіцця ваеннага супрацоўніцтва краін АДКБ на 2026-2030 гады падпісаны ў Кыргызстане
Чарговае пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ адбылося 19 чэрвеня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан). Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
19 чэрвеня пачаліся цэнтралізаваныя рэзервовыя экзамен і тэсціраванне
Для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог прайці ЦЭ і ЦТ разам з усімі, шанц нагнаць астатніх прадставіцца 19, 21 і 23 чэрвеня. У гэтыя дні абітурыентаў на выпрабаванні будзе чакаць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У выпрабаваннях прымуць удзел 671 чалавек, з іх у цэнтралізаваным экзамене — 242 (у 2024 годзе — 227), у цэнтралізаваным тэсціраванні — 429 (у 2024-м — 395).
Клубніцы на рынках Беларусі: якія купіць і колькі каштуюць?
Нягледзячы на дажджы і даволі халоднае вяснова-летняе надвор’е, на рыначных прылаўках — мора ягад. Клубніцы, паводле нашых назіранняў, бяруць цяпер часцей за астатнія. Зразумела, самы сезон.
Як не згубіцца ў лесе?
Штогод дзясяткі, калі не сотні беларусаў губляюцца ў лясах. Адны, паблукаўшы дзве-тры гадзіны, знаходзяць шлях дамоў самастойна. Іншых даводзіцца шукаць усім светам. Нярэдкія сітуацыі, калі лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыянеры, і леснікі, і жыхары навакольных вёсак, і валанцёры.
Аферысты ў якасці кур’ераў усё часцей выкарыстоўваюць сваіх жа ахвяр
Мала каго ўжо здольныя развесці на грошы гісторыі аб родзічах, якія трапілі ў аварыю. Аднак махляры прыдумваюць новыя схемы ашуканства. Апошняя тэндэнцыя — яны карыстаюцца недасведчанасцю людзей і іх гатоўнасцю дапамагчы прадухіліць злачынства.
Чым дапаможа авіяцыя МНС?
Перыяд летніх дажджоў — найбольш спрыяльны час для нашых лясных насаджэнняў, але расслабляцца не варта, лічыць начальнік Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС Беларусі Тадэвуш Курсевіч.
Міністр адукацыі пракаментаваў важныя новаўвядзенні, якія чакаюцца ў сферы з 1 верасня
З новага навучальнага года выключаецца дыстанцыйнае навучанне дзяцей, якія жывуць у Беларусі, у замежных установах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама магчымасць ІП рэалізоўваць вучэбныя праграмы дашкольнай адукацыі.
Што можа змяніцца ў Беларусі ў сферы абароту вейпаў?
Увядзенне дадатковых абмежаванняў на спажыванне нікаціназмяшчальнай прадукцыі.
Больш за 40 беларускіх школьнікаў возьмуць удзел у «Цягніку Памяці»
Дакрануцца да гісторыі на саюзным маршруце.
Што цікавага на выстаўцы Dіgіtal Expo — 2025
Міжнародная выстаўка Dіgіtal Expo — 2025 праходзіць з 17 да 20 чэрвеня ў Мінску. Гэта ўнікальная пляцоўка абмену вопытам, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў лічбавай індустрыі. Сёлета ў выстаўцы бяруць удзел больш за 90 кампаній і арганізацый, сярод якіх лідары ІT-рынку Беларусі, Расіі і Кітая. Так, на працягу чатырох дзён пройдзе больш за 20 мерапрыемстваў, на якіх эксперты абмяркуюць актуальныя выклікі лічбавай эпохі ад дыгіталізацыі ў прамысловасці да тэхналогій і рашэнняў для развіцця разумных гарадоў.