Навiны
«Нёман» прыме футбалістаў мінскага «Дынама» ў перанесеным матчы чэмпіянату Беларусі
На футбольным чэмпіянаце Беларусі сёння пройдуць два перанесеныя матчы ўдзельнікаў еўракубкавых турніраў, паведамляе БелТА.
У Мінску на праспекце Машэрава з-за ДТЗ спыніўся рух трамваяў
У Мінску на праспекце Машэрава і вуліцы Куйбышава з-за ДТЗ спыніўся рух трамваяў. Пра гэта расказалі ў Мінсктрансе, паведамляе БелТА.
Пісьменніца з Гомеля адзначана расійскай прэміяй
Яшчэ ў 2022 годзе Саюзам пісьменнікаў Расіі, адміністрацыяй Туймазінскага раёна Башкартастана была заснавана прэмія для ўзнагароджвання празаікаў, якія пішуць пра прыроду. Сёлета поруч з аўтарамі з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў творчым спаборніцтве ўдзельнічалі літаратары з Францыі, Казахстана, Грузіі і Беларусі. Усяго на конкурс было атрымана 124 заяўкі.
МЗС Ірана: прынцыпы міжнароднага права знаходзяцца пад пагрозай
Міжнароднае права і яго прынцыпы цяпер знаходзяцца пад пагрозай. Такі пункт гледжання выказаў намеснік міністра замежных спраў Ірана Саід Хацібзадэ, выступаючы на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
З экспертамі і QR-кодамі. Незвычайны аўтобус курсіруе па вуліцах Мінска
У сталіцы да 31 кастрычніка ў рамках акцыі па прафілактыцы ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў сярод моладзі будзе курсіраваць незвычайны аўтобус, паведаміла БелТА.
Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на зімовы расклад палётаў
Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на зімовы расклад палётаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Абсалютная большасць машын «БелДжы» экспартуецца ў Расію
Пра гэта 27 кастрычніка заявіў галоўны тэхнолаг сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «БелДжы» Сяргей ТРАДЧЫК.
Мэта — захаваць вёску: эксперты — аб нарадзе па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці
Праведзеная ў пятніцу, 24 кастрычніка, у Віцебску жорсткая размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з падзяжом буйной рагатай жывёлы ў краіне выклікала рэзананс у грамадстве і экспертным асяроддзі, што, уласна, і павінна было адбыцца. Бо, перш за ўсё, былі агучаны факты безадказнасці асобных кіраўнікоў на месцах, якія прывялі да згортвання вытворчасці, росту запазычанасці прадпрыемстваў, адсутнасці дысцыпліны работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый і «ўраўнілаўкі» ў аплаце працы. Нашы эксперты — аб агучаных на нарадзе тэзісах Кіраўніка дзяржавы.
Беларускіх лыжнікаў не дапусцілі да Алімпійскіх гульняў — 2026
Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне НХЛ
Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч упершыню вызначыўся ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-25/26, паведамляе БелТА.