Навiны
У Шанхаі праходзіць Тыдзень моды для хатніх гадаванцаў
У Шанхаі праходзіць чацвёрты Тыдзень моды для хатніх гадаванцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Марафон добрых спраў, накіраваны на аднаўленне зялёных насаджэнняў пасля леташняга ўрагану, стартаваў 21 сакавіка і працягнецца па 12 красавіка. Сімвалічна, што сёлетняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па традыцыі ініцыятыву актыўна падхапілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў.
Шэньчжэнь выдзеліць 10 мільярдаў юаняў для індустрыі штучнага інтэлекту
Паўднёва-кітайскі мегаполіс Шэньчжэнь, які вядомы як тэхналагічны цэнтр краіны, выдзеліць 10 мільярдаў юаняў на падтрымку развіцця штучнага інтэлекту (ШІ) і робататэхнікі, надаючы асаблівую ўвагу праграмнаму і апаратнаму забеспячэнню, а таксама ўвасобленаму ШІ. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».
Прэм’ер-міністр: «Пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў трэба ўлічваць меркаванне бізнесу»
Кіраўнік урада Аляксандр Турчын учора, 27 сакавіка, правёў нефармальную сустрэчу з членамі Савета па развіцці прадпрымальніцтва і прадстаўнікамі партнёрскіх бізнес-саюзаў. На парадку дня значылася бягучая сітуацыя ў эканоміцы і прыватным сектары. Аляксандр Турчын таксама пацікавіўся меркаваннем бізнесу аб вектарах развіцця ў будучай пяцігодцы.
Мінэканомікі: Неабходна падтрымліваць набраны тэмп росту інвестыцый
Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас нядаўняй рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.
У Чанфэне вырошчваюць больш за 360 тысяч тон клубніц
Павету Чанфэн правінцыі Аньхой (Усходні Кітай) удаалася ператварыць маленькую ягаду ў вялікі бізнэс. Тут штогод вырабляецца больш за 360 тысяч тон клубніц, а сукупны кошт усяго вытворчага ланцужка перавышае 11 мільярдаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чабатар: Неабходна падтрымліваць набраны тэмп росту інвестыцый
Неабходна падтрымліваць набраны тэмп росту інвестыцый. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
У Кітаі прыняты маштабны план дзеянняў па стымуляванні спажывання
У Кітаі зацверджаны план дзеянняў па стымуляванні спажывання, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі прадставілі робата для здабычы выкапняў у космасе
У Кітайскім універсітэце горнай справы і тэхналогій створаны першы ў Кітаі робат, які прызначаны для здабычы карысных выкапняў у космасе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Прафсаюзы далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Прафсаюзныя актывісты ў межах акцыі «Дай лесу новае жыццё!» ужо вызначылі аб’екты для сваёй працы. Большая частка з іх знаходзіцца на найбольш пацярпелых тэрыторыях — Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Адмысловая ўвага — аднаўленню ветравальна-бураломных лесасек.