Навiны
Жаданні павінны здзяйсняцца! Юным гасцям Палаца Незалежнасці паказалі навагоднюю казку
Пара навагодніх і калядных святаў у Беларусі ў самым разгары! Літаральна некалькі дзён таму Дзед Мароз па традыцыі выканаў навагоднія жаданні дзетак, пакінуўшы падарункі пад ёлкай. Аднак гэта яшчэ не ўсё! У Палацы Незалежнасці працягваецца чарада навагодніх дабрачынных святаў для маленькіх беларусаў у рамках акцыі «Нашы дзеці». У нядзелю, 4 студзеня, больш за дзве сотні дзяцей з розных рэгіёнаў краіны ўбачылі ў рэзідэнцыі Прэзідэнта цудоўную зімовую пастаноўку, паўдзельнічалі ў майстар-класах, зрабілі фатаграфіі, наведалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Выставу дасягненняў «Мая Беларусь» з моманту адкрыцця наведалі ўжо больш за 80 тыс. чалавек
Выставу дасягненняў «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з моманту адкрыцця наведалі больш за 80 тыс. чалавек, паведамілі БелТА ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».
Чаму варта наведаць выстаўку «Мая Беларусь» — і лепш з дзецьмі
Зімовыя канікулы — доўгачаканыя дні і для вучняў усіх узростаў: можна адпачыць ад заняткаў і падручнікаў. Але запыт сучасных бацькоў — каб дзеці і вольны час праводзілі з карысцю, развіваючыся і набываючы веды. Маштабная і відовішчная выстаўка «Мая Беларусь» дае магчымасць сумясціць карыснае з прыемным: агульнавядома, што яркія ўражанні дапамагаюць лепш засвойваць веды. Да таго ж гэта яшчэ і нагода ў навагоднія дні выбрацца з дому ўсёй сям’ёй: дарослых экспазіцыя таксама не пакіне абыякавымі.
«Гэта час нашых прыярытэтаў - сям’я, праца, клопат». Паўлючэнка пра значнасць Года беларускай жанчыны
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка пракаментавала значэнне і значнасць 2026-га, абвешчанага Годам беларускай жанчыны, паведамляе БелТА.
Эйсмант пра тэматыку 2026 года: гэта была асабістая ідэя і прапанова Прэзідэнта
«Усім нам трэба прыгатавацца». Эйсмант аб графіку Прэзідэнта ў 2026 годзе
Эйсмант: Лукашэнка ў навагоднім звароце аб’явіць тэматыку 2026 года
Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі ў рамках акцыі «Нашы дзеці»