Навiны
Кнігі Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі»
Сёлета адбыўся 64-ты па ліку конкурс. Вядома, за столькі гадоў сфарміраваныя крэтэрыі і падыходы для вызначэння найлепшых. Але калі прыглядзецца да кніг, што адзначаны сёлета, то можна заўважыць адну вызначальную рысу, якую б можна было сфармуляваць так: «Беларусь перадусім». То бок тое, што вызначае дзяржаву ў розных яе праявах, у тым ліку ў пэўных межах. Гран-пры і перамогу ў намінацыі «Трыумф» сёлета прысудзілі за выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» ад РУП «Белкартаграфія» і «Беларускага дома друку». Гэта кніга, да падрыхтоўкі якой далучыліся шмат людзей.
Будучая лінія метро з новымі 17 станцыямі пачне ўзводзіцца ўжо ў 2030-м
Ключавая перспектыва развіцця сталічнага транспарту, пазначаная і кіраўніком дзяржавы, — будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна. На старце ўзвядзення гэтай лініі будаўніцтва будзе весціся ў бок «Паўночнага берага», паведаміў дырэктар ААТ «Мінскметрапраект» Міхаіл Рудзько.
Тканыя гісторыі пра Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выстаўку «Старая спадчына». У экспазіцыі — прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Каранік пра кніжную выстаўку-кірмаш: «У гэтым годзе пабіты рэкорд наведвальнасці»
У гэтым годзе XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш б’е ўсе рэкорды па наведвальнасці. Гэта ў гутарцы з журналістамі адзначыў намеснік Прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік 15 сакавіка на прэзентацыі нашай краіны ў рамках кніжнага форуму.
Горад Пуэр — цэнтр кававага турызму ў Кітаі
Горад Пуэр, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), знаходзіцца на шыраце Паўночнага тропіка. Геаграфічнае размяшчэнне робіць яго ідэальным месцам для вырошчвання кавы. Пуэр стаў адным з першых рэгіёнаў, дзе пачалі культываваць каву ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пра вясну — на мове кветак
Трапіць у рознакаляровы кветнік і нацешыцца абуджэннем прыроды можна ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйны выставачны праект «Палітра вясны» закліканы нагадаць наведвальнікам пра надыход цёплай пары.
Галерэя партрэтаў пісьменнікаў Міншчыны размясцілася ў музеі гісторыі беларускай літаратуры
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка фотапартрэтаў пісьменнікаў Міншчыны.
Пабачыць свет новае выданне «Рэктараў»
Імя Аляксандра Міхайлавіча Радзькова, аўтарытэтнага педагога, у нядаўнім мінулым — міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, прафесара, публіцыста, добра вядома ў нашай краіне.
У Кітаі час сакуры
У шанхайскім парку «Гуцунь» з 15 сакавіка па 15 красавіка праходзіць 15-ты фестываль сакуры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Родныя мясціны Якуба Коласа вачыма мастакоў
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая выстаўка твораў Уладзіміра Сулкоўскага і Пятра Шарыпы пад назвай «Дзе елка ў пары з хваіною». Праект дазваляе перанесціся ў родныя мясціны Якуба Коласа і ўбачыць іх вачыма двух выдатных беларускіх мастакоў.