Навiны
Турчын прыбыў з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД
Пасяджэнне пройдзе ў Душанбэ спачатку ў вузкім, затым у пашыраным складзе.
Аляксандр Турчын правёў сустрэчы з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана ў Душанбэ
У рамках рабочага візіту Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Душанбэ, куды ён накіраваўся для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, 4 чэрвеня адбыўся шэраг сустрэч з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана.
Больш удзельнікаў, плошчаў, экспанатаў. Выстава «Белагра-2025» пачынае работу ў Мінску
Мінскі міжнародны выставачны цэнтр на пяць дзён ператворыцца ў цэнтр сельскагаспадарчага жыцця краіны — тут з 3 па 7 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы Беларускага аграпрамысловага тыдня і 35-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2025», у якой прымуць удзел 545 кампаній з 14 краін, а экспазіцыю сфарміруюць звыш 500 адзінак тэхнікі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца земляробамі і жывёлаводамі, у харчовай вытворчасці, перадае БелТА.
Стартаваў маштабны міжнародны турыстычны праект
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі».
«53/27»: мастацкае падарожжа ў мінулае і сучаснасць праз прызму культурнай памяці
Экспазіцыя пад назвай «53 / 27» Ільі Гічана ў галерэі «Арт-Фабрыка» дазволіла пазнаёміцца з новымі творамі мастака, якому блізкія прыродны пейзаж, нацюрморт і анамалістыка. Калі раней ён часцей выступаў як жывапісец, то апошнім часам найбольшую ўвагу прыцягвае да сябе яго скульптура. Нават яго поспехі мінулых гадоў — у тым ліку на «Асеннім салоне» — звязаны менавіта з гэтым відам выяўленчага мастацтва.
Інтэрактывы, квэсты, спорт і музыка. Фестываль «Вытокi» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» пройдзе з 5 па 7 чэрвеня ў Паставах, паведамілі БелТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
Прагулкі вакол музея
Выстаўку «Прагулкі вакол музея» прадставіў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Генадзь Чысты. Вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, ён прапанаваў на суд гледача акварэлі, у якіх адлюстраваў сваё бачанне мінскіх вуліц і дворыкаў, а галоўным аб’ектам яго назіранняў стала Траецкае прадмесце, у будынках якога і знаходзіцца музей гісторыі літаратуры. Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 17 жніўня.
Абвальванне моста адбылося ў Бранскай вобласці, інцыдэнт пацягнуў ДТЗ з удзелам чыгуначнага саставу і машын
Абвальванне моста адбылося ў Выгоніцкім раёне Бранскай вобласці, ёсць пацярпелыя. Абвальванне пацягнула ДТЗ з удзелам чыгуначнага саставу і машын. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз у сваім Telegram-канале, перадае ТАСС.
Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур
З Рымай Ханінавай, паэтэсай, празаікам, літаратуразнаўцам з Элісты (Расійская Федэрацыя) добра знаёмы чытач газеты «Літаратура і мастацтва». Дачка беларускага партызана Мішы Чорнага, калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава, які за ўдзел у партызанскім руху адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, кнігі якога выходзілі і на беларускай мове, Рыма Міхайлаўна робіць неверагодна шмат для захавання гістарычнай памяці пра ваеннае ліхалецце. А нядаўна Ханінаву прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.