Навiны
Як даведацца пра расклад транспарту на прыпынку без электроннага табло
У Мінску ўстаноўлена больш за 500 электронных табло з раскладам транспарту, але іх колькасць не плануюць павялічваць. Замест гэтага «Мінсктранс» робіць стаўку на лічбавыя сэрвісы для зручнасці пасажыраў. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Сенатар: вынікі саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД — курс на ўмацаванне супрацоўніцтва, забеспячэнне бяспекі і актывізацыю інтэграцыйнага ўзаемадзеяння
Фарміраванне стабілізацыйнага фонду ў Мінску завершыцца да 15 лістапада
Лепшых работнікаў культуры ўзнагародзілі ў Мінску
Польскі аўтагоншчык зажыва згарэў пасля аварыі падчас чэмпіянату краіны
Жахлівая трагедыя адбылася ў суседняй з Беларуссю краіне. Этап чэмпіянату Польшчы па ралі аказаўся апошнім для 40-гадовага Артура Сянкоўскага. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
У Беларусі сабралі больш за 9,5 мільёна тон збожжа — уборачная кампанія набліжаецца да завяршэння
Барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук: «Я хачу паказваць прыгожую барацьбу»
У гэтага хлопца ўсё ідзе па плане. Здаецца, сваю спартыўную кар’еру барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук развівае менавіта такім чынам. У 2021-м ён выйграў юніёрскі чэмпіянат свету, заваяваў «серабро» на чэмпіянаце свету сярод спартсменаў да 23 гадоў, стаў бронзавым прызёрам кантынентальнага першынства сярод юніёраў. У 2023-м выйграў чэмпіянат свету U-23, дарэчы, першы залаты медаль гэтага турніру для беларускай барацьбы. У мінулым месяцы Павел Глінчук заваяваў «бронзу» ўжо дарослага чэмпіянату свету. Крок за крокам ідзе да сваіх мэт. Без складанасцяў не абыходзіцца, але і з імі ён спраўляецца спакойна і ўпэўнена. Як гэта ўдаецца, Павел Глінчук расказаў «Звяздзе».
Больш за 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана звыш 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў, накапана амаль 2,9 млн т, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Ашуканцы працягваюць падманваць беларусаў на дастаўцы кветак
Зламыснікі, эксплуатуючы даверлівасць грамадзян, ствараюць падробленыя акаўнты інтэрнэт-магазінаў. Простая купля кветак з дастаўкай можа абярнуцца горкім расчараваннем, калі за прыгожай рэкламай хаваецца падман. Варта толькі перавесці грошы на рахунак ілжэпрадаўца, як пакупніка ігнаруюць, далейшыя запыты або ўносяць у «чорны спіс», пакідаючы без заказу і сродкаў.
13 кастрычніка ў Мінску стартуе V Рэспубліканскі конкурс прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі — 2025»
На працягу Тыдня бацькоўскай любові (да 19 кастрычніка) 15 прэтэндэнтак на званне «Краса Беларусі — 2025» чакаюць майстар-класы па тэхніцы маўлення і зносін, сцэнічным майстэрстве, дэфіле, фота і відэапластыцы.